Коротко о событитях Осиповичского района

Коротко о событитях Осиповичского района

Месячнік бяспечнай працы ў арганізацыях малога прадпрымальніцтва працягваецца ў раёне па 31 ліпеня. У ходзе месячніка праходзіць шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку раённай мабільнай групай праводзіцца маніторынг аб’ектаў з мэтай аказання арганізацыям малога прадпрымальніцтва практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспечных умоў працы.

Басейн і аквазона «Жамчужыны» з 8 па 19 ліпеня не будуць функцыянаваць у сувязі з адключэннем на гэты перыяд гарачай вады.

Дыялогавая пляцоўка «Беларусь ад вызвалення да незалежнасці» з выхаванцамі ваенна-патрыятычнага клуба «Волат» і навучэнцамі Асіповіцкага дзяржаўнага каледжа прайшла ў райаддзеле Следчага камітэта пры ўдзеле прадстаўнікоў камітэта і пракуратуры раёна.

У музеі Вялікай Айчыннай вайны і дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» пабывалі напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь работнікі доследнага лясгаса і іх дзеці.

У рэгіянальным конкурсе чытальнікаў «Мы памятаем, не забудзем ніколі» Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны прадстаўнікі народнага тэатра «Надзея» РЦК Крысціна Трыбушэўская (узроставая катэгорыя 14-17 гадоў) і кіраўнік тэатра Наталля Астрашэўская (18 гадоў і старэйшыя).

Дыпломам лаўрэата II ступені ў намінацыі «народны танец» па выніках конкурсу беларускага танца «Паазерскія тапаткі», які праходзіў у межах Міжнароднага фестывалю «Браслаўскія зарніцы-2024», узнагароджаны народны ансамбль беларускай песні і музыкі «Сузор’е» пад кіраўніцтвам Наталлі Еўдакімовіч. Калектыў таксама атрымаў спецыяльны дыплом «За зберажэнне і захаванне танцавальнай спадчыны роднага краю». Аналагічная ўзнагарода легла і ў скарбонку ўзорнага ансамбля танца «Асарці» пад кіраўніцтвам Яўгеніі Строк.

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем