Коротко о разном. Осиповичи

Коротко о разном. Осиповичи

У Дрычынскім сельсавеце, як і паўсюдна ў раёне, ідзе добраўпарадкаванне. Пры ліквідаванні 25 несанкцыянаваных звалак вывезена 125 кубаметраў смецця; замест 28 спілаваных аварыйных дрэў пасаджана 175, да якіх дадалося і 25 кустоў. Пастаянна падтрымліваецца годны стан дзесяці помнікаў і мемарыяльных комплексаў, што знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета, грамадзянскіх могілак: напрыклад, нядаўна скошана пустазелле ля пагостаў у вёсках Жыцін, Майсеевічы, Крамок. Клапоцяцца тут і аб бяспецы: з пачатку года абследавана 230 з 608 домаўладанняў, выдадзена 5 прадпісанняў, два з якіх — юрыдычным асобам.

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Жамчужына” аднавіў працу сваёй “воднай часткі” месяц таму. За гэты час тыя землякі, што займаюцца аквааэробікай, наведалі комплекс 42 разы, аматары плавання ў басейне — 204, жадаючыя павесяліцца і расслабіцца ў аквазоне — 577, адначасова басейнам і аквазонай скарысталіся 146 разоў. Для зручнасці кліентаў унесены змены ў графік працы: па буднях (акрамя панядзелка) “Жамчужына” адчынена з 9 да 21 гадзіны, а па выхадных ужо з гэтай суботы — з 9 да 22.

671 сем’я, што выхоўвае трох і больш дзяцей, налічваецца зараз у раёне. За прызначэннем сямейнага капіталу з пачатку года звярнулася 33 сям’і.

ВыставаМой краймаё натхненне” дзейнічае ў раённым музеі да канца чэрвеня. Тут прадстаўлена больш за 200 работ навучэнцаў і выкладчыкаў філіяла мастацкага кірунку ДШМ № 1, прысвечаных 75-годдзю Вялікай Перамогі і Году малой Радзімы.

Натарыусы Магілёўшчыны ў чэрвені працягнуць бясплатна кансультаваць у выдаленым фармаце. Рашэнне аб падаўжэнні акцыі па бясплатным кансультаванні прынята для абароны насельніцтва ад магчымых рызык заражэння COVID-19 і захавання рэкамендацый па фізічным дыстанцыяванні. Натарыяльная кантора Асіповіцкага раёна вядзе прыём у аўторак-суботу з 9.00 да 11.00. Тэлефон для ўдакладнення графіка зменнасці натарыусаў — 43-504.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

26 мая 2026
Читать новость
Армия

В Осиповичском гарнизоне прошла торжественная церемония принятия присяги

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Залетают на миллион: как парень с ДЦП из Осиповичей строит карьеру блогера вопреки диагнозу

26 мая 2026
Читать новость
Образование

«Зарница» в Осиповичах: как прошёл районный этап игры на стадионе «Южный»

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Порядок ввоза в Республику Беларусь юридическими лицами гражданских БЛА и авиамоделей на пульте управления

26 мая 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Команда завода автомобильных агрегатов стала победителем общекомандного зачета IV Республиканского молодежного форума «Беларусь — страна твоих возможностей»

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем