Коротко о разном. Осиповичи

Пераможцай конкурсу «Блюдо Безопасности», які правялі абласное ўпраўленне МНС і ААТ «Бабушкина крынка», прызнана асіпаўчанка Алена Дзівак. Для ўдзелу патрэбна было прыгатаваць страву на тэму бяспекі, зрабіць з ім сэлфі або зняць відэа і разам з рэцэптам адправіць арганізатарам. Усяго на суд журы прыслалі больш за 100 работ з усёй Магілёўшчыны.
Асіповіцкай цэнтральнай раённай аптэкай № 109 Магілёўскага гандлёва-вытворчага прадпрыемства “Фармацыя” з пачатку сакавіка рэалізавана 26,5 тысячы шматразовых ахоўных масак, амаль 10 тысяч — аднаразовых, каля 5 тысяч флаконаў спіртаўтрымліваючых геляў для апрацоўкі рук.
Добраўпарадкаванне было важнай задачай апошнімі тыднямі ў Пратасевіцкім сельсавеце. Асаблівая ўвага надзялялася месцам воінскіх пахаванняў, якіх тут 14. Напрыклад, побліз вёскі Цэль заменены помнік і яго загародка, устаноўлена новая агароджа і ў Паплавах.
