Коротко о разном. Осиповичи

Коротко о разном. Осиповичи

Акцыі да 75-й гадавіны Перамогі. Белтэлекам прадаставіць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны 7-11 мая бясплатныя званкі з дамашніх тэлефонаў па Беларусі. «Белпошта» ўручае жыхарам краіны, якім споўнілася 75 гадоў, тэматычныя наборы паштовых картак, якія можна бясплатна адправіць да 15 мая.

Дыпломам лаўрэата ІІ ступені інтэрнэт-конкурсу творчых работ вучняў 1-4 класаў “Мы — нашчадкі Перамогі” ўзнагароджаны гімназіст Герман Лаўроў.

Інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правяла маніторынг 9 унутрыгаспадарчых  кар’ераў па здабычы карысных выкапняў. Асноўныя вынікі кантрольнага мерапрыемства: выпраўленне большасцю карыстальнікаў выяўленых недахопаў, закрыццё кар’ера, эксплуатацыя якога немэтазгодная, і накладанне штрафу на службовую асобу, што не арганізавала своечасовую ліквідацыю несанкцыянаванага сметніка на распрацоўцы радовішча будаўнічага пяску.

Прафілактыцы карана-віруснай інфекцыі на АЗС ПА “Беларуснафта” ўдзяляецца вялікая ўвага. Напрыклад, расход антысептыкаў, якімі рэгулярна апрацоўваюцца ўсе зоны абслугоўвання кліентаў, толькі на АЗС № 70 (тут працуе кафетэрый) дасягае 130 літраў у месяц.

Санітарны перфекцыянізм каштуе нятанна, аднак ён зараз неабходны і, да таго ж, працуе на дзелавы імідж. Індыкатар гэтага ўплыву — стабільны попыт на спадарожныя тавары, якімі гандлююць 4 асіповіцкія заправачныя станцыі.

Выкананне сёлетняй праграмы будаўніцтва жылля ідзе ў адпаведнасці з графікам і плацежаздольным попытам насельніцтва, адзначаюць у КУДП “Капітальнае будаўніцтва”.

У сакавіку была здадзена ў эксплуатацыю першая секцыя шматкватэрнага дома ў Ялізаве. Другая будзе ўзводзіцца, калі з’явіцца дастатковая колькасць забудоўшчыкаў.

Сёння эпіцэнтр жыллёвага будаўніцтва ў Асіповічах — мікрараён вуліцы Чарняхоўскага, дзе работы ідуць адразу на двух  108-кватэрных дамах. На адным — набліжаюцца да завяршэння, другі плануецца скончыць у кастрычніку.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

26 мая 2026
Читать новость
Армия

В Осиповичском гарнизоне прошла торжественная церемония принятия присяги

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Залетают на миллион: как парень с ДЦП из Осиповичей строит карьеру блогера вопреки диагнозу

26 мая 2026
Читать новость
Образование

«Зарница» в Осиповичах: как прошёл районный этап игры на стадионе «Южный»

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Порядок ввоза в Республику Беларусь юридическими лицами гражданских БЛА и авиамоделей на пульте управления

26 мая 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Команда завода автомобильных агрегатов стала победителем общекомандного зачета IV Республиканского молодежного форума «Беларусь — страна твоих возможностей»

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем