Коротко о разном. Осиповичи

Коратка
Калядны турнір па баскетболе сярод ветэранаў з удзелам каманд са Жлобіна, Светлагорска, Мінска і Асіповіч пройдзе заўтра на фізкультурна- аздараўленчым комплексе “Юнацтва”. Пачатак у 12 гадзін.
Абласны конкурс “Магілёў — бацька Сталінграда” пачаўся 15 студзеня. Ён прысвечаны 80-годдзю гераічнай абароны горада Магілёва і Магілёўскай вобласці летам 1941 года і праводзіццца сярод калектываў навучальных устаноў, згуртаванняў па інтарэсах, студэнтаў, старшакласнікаў і працуючай моладзі ва ўзросце да 30 гадоў. Падрабязнасці на сайце “раёнкі”.
У моцныя маразы вядзецца пастаянны кантроль за ўмовамі існавання адзінокіх састарэлых людзей і іншых катэгорый насельніцтва, для якіх неспрыяльнае надвор’е стварае рэальную пагрозу здароўю і нават жыццю.
Тым не менш у перыяд з 15 па 19 студзеня ў ЦРБ шпіталізавана 4 чалавекі з халадавымі траўмамі, у тым ліку адзін з абмаражэннем пальцаў ног 4-й (найвышэйшай) ступені. Усе пацярпелыя — схільныя да асацыяльнага ладу жыцця ці злоўжываючыя алкаголем асобы.
3 638 спраў са звесткамі аб персанале прадпрыемстваў, якія спынілі дзейнасць у перыяд 2000-2020 гг., захоўвае Асіповіцкі раённы архіў.
Летась архіў выдаў землякам 385 даведак, неабходных для налічэння пенсій. Іх падрыхтоўка — справа працаёмкая і можа займаць да 10 дзён. Даведкі выдаюцца за перыяд з 1990 па 2002 гг. — у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам па пен-сійным забеспячэнні.
Са студзеня 2003-га інфармацыя захоўваецца ў электроннай форме, што стала магчымым з увядзеннем сістэмы персаніфікаванага ўліку.
50-й адзінкай спецтэхнікі папоўніла свой парк транспартных сродкаў ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”.
Трактар МТЗ-1221 набыты напрыканцы мінулага года, а ўчора, пасля заканчэння адаптацыі пад прызначаны для яго камплект прычапнога і навяснога абсталявання, прызнаны годным для эксплуатацыі. Пераважна ён будзе задзейнічаны ў грэйдзіраванні лясных дарог.
Тэхніка лясной гаспадаркі працуе ў цяжкіх умовах і звычайна зношваецца за 4-6 гадоў — і гэта пры граматнай эксплуатацыі ды своечасовым тэхабслугоў-ванні.
