Коротко о разном. Осиповичи

Коротко о разном. Осиповичи

Коратка

Да святочнага ўпрыгажэння горада прыступілі работнікі УКП ЖКГ. Традыцыйна зазіхацяць агнямі зялёныя прыгажуні ў парках на абодвух баках райцэнтра, на цэнтральнай плошчы і ў пасёлку Савецкім. Закуплена некалькі новых гірлянд. Адметны казачны выгляд набудзе сёлета зона адпачынку каля вадаёма ў парку, чаму будзе садзейнічаць адмысловая сістэма асвятлення. Тут неўзабаве з’явіцца і карэта Дзеда Мароза.

Больш за 30 відаў прадукцыі навагодняй тэматыкі прапаноўваюць кіёскі “Саюздруку”: акрамя звыклых паштовак, тут можна даволі танна набыць невялікія ёлачкі, шары, мішуру, дожджык, розныя іншыя ўпрыгажэнні. Прапануюцца тэматычныя магніты і наклейкі на вокны, а таксама аб’ёмныя сняжынкі. Яшчэ ў “газетных” ларках можна купіць сувеніры з выявай сімвала года Бычка ў розным выкананні і маскарадныя маскі.

248 даведак выдаў насельніцтву Градзянскі сельсавет за 11 месяцаў. Найчасцей гэта былі даведкі з месца жыхарства і аб складзе сям’і: іх атрымалі 132 заяўнікі. Работнікі сельвыканкама выдалі 97 прадпісанняў па добраўпарадкаванні тэрыторыі і навядзенні парадку на зямлі, у тым ліку 15 юрыдычным асобам і  7 па Указе № 357 (датычыцца пустуючых дамоў). На падуладнай тэрыторыі зарэ-гістравана 2 нараджэнні і 2 шлюбы.

542 беспрацоўныя былі зарэгістраваны за студзень-лістапад, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Працаўладкавана за гэты тэрмін 406 чалавек, і на 1 снежня колькасць беспрацоўных склала 54. У той жа час прапаноўваецца 381 вакансія.

“Альфа Радыё”, якое ўваходзіць у склад Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Выдавецкі дом “Беларусь сегодня”, у снежні пачало вяшчанне ў Асіповічах на частаце 93,0 FM.

328 млн рублёў пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт за 11 месяцаў Магілёўская мытня. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паказчык павялічыўся на 75%.

Последние новости

Происшествия

Жительницу Осиповичей будут судить за убийство матери с особой жестокостью

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Мошенничество. Жители Осиповичей уже попались на эту уловку и лишились крупных сумм

27 мая 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе разрешили купание только на одном пляже

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Сергей Кучегура из Осиповичей обучил вождению более двух тысяч курсантов

27 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Информация о способах преодоления и лечения табачной зависимости и организациях, осуществляющих такое лечение

27 мая 2026
Читать новость
Культура

Новинки и расписание сеансов в осиповичском кинотеатре «Родина»

27 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем