Коротко о разном. Осиповичи

Коротко о разном. Осиповичи

Коратка

Справаздачна-выбарная канферэнцыя ветэранаў чыгуначнага вузла прайшла на днях. Старшынёй савета ветэранаў працаўнікоў стальной магістралі зноў выбраны Аляксандр Яраш.

У абласным этапе рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Мая сям’я, мой дом — мая Радзіма” ў намінацыі “Сям’я — адзінства думак і спраў” пераможцай стала Алеся Альфяровіч (Каменіцкі ВПК), другое месца заняла Анастасія Караткевіч (Дараганаўскі ВПК). У намінацыі “Мая сям’я ў гісторыі малой Радзімы” Дып- лом II ступені атрымаў Георгій Варакса (СШ № 4).

Паслугай “Віншаванне Дзеда Мароза”, якую прадастаўляе РУП “Белпошта”, ужо скарысталася больш за 100 землякоў. Сёлета прапануецца два варыянты віншавання: святочная паштоўка з тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці ў арыгінальным канверце ці падарунак, які складаецца з пісьма і мяккай цацкі-падушкі з выявай сімвала года Бычка. Першы абыдзецца жадаючым павіншаваць сваіх блізкіх у 6 руб. 20 кап., другі — 17 руб. 50 кап. Падарунак будзе дастаўлены паштальёнам па ўказаным адрасе з 26 па  31 снежня.

Па выніках інтэрактыўнага радыёконкурсу чытальнікаў “Быў. Ёсць. Буду” да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча і  95-годдзя Беларускага радыё карэспандэнт «раёнкі» Ганна Сабела стала ўладальніцай першага месца ў намінацыі “Аматары”. Удзел у конкурсе прынялі каля 100 выканаўцаў з усёй Беларусі. Пераможцаў выбіралі ў чатырох узроставых групах.

За невыкарыстанне на транспартным сродку зімовых шын з 1 снежня па 1 сакавіка прадугледжаны штраф да 0,5 базавай велічыні. Калі ж зімовыя шыны ўстаноўлены, але рэшткавая вышыня малюнка пратэктара складае менш за 4 мм, транспартны сродак будзе лічыцца няспраўным і яму не дазволяць удзельнічаць у дарожным руху. Адказнасць у дадзеным выпадку наступае па ч. 3 арт. 18.12 КаАП, згодна з якой кіраванне транспартным сродкам, якi мае няспраўнасці, прадугледжвае папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 1 БВ. Паўторнае парушэнне на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання будзе кваліфікавацца па ч. 9 арт. 18.12 КаАП — парушаль-ніку пагражае штраф у памеры ад 2 да 5 БВ.

VI Міжнародны фестываль-конкурс “Творчасць без межаў” завяршыўся ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. У намінацыі “Вакальны жанр” (народны) у сваёй узроставай катэгорыі (6-9 гадоў) другое месца заняла выхаванка ўзорнага вакальнага калектыву “Журавінка” (кіраўнік Таццяна Салімон) Вольга Бароніна, у намінацыі “Мастацкае слова” (6-9 гадоў) Дыплом III ступені атрымалі акцёры ўзорнага тэатральнага калектыву “Школьны тэатр” (Ірына Церабільнік), а ў асабістым заліку ва ўзроставай катэгорыі 14-17 гадоў на другім месцы ўдзельніца таго ж калектыву Крысціна Чыкулаева.

Последние новости

Происшествия

Жительницу Осиповичей будут судить за убийство матери с особой жестокостью

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Мошенничество. Жители Осиповичей уже попались на эту уловку и лишились крупных сумм

27 мая 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе разрешили купание только на одном пляже

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Сергей Кучегура из Осиповичей обучил вождению более двух тысяч курсантов

27 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Информация о способах преодоления и лечения табачной зависимости и организациях, осуществляющих такое лечение

27 мая 2026
Читать новость
Культура

Новинки и расписание сеансов в осиповичском кинотеатре «Родина»

27 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем