Коротко о разном. Осиповичи

Коротко о разном. Осиповичи

Коратка

«Пешаходны пераход — месца сустрэчы ветлівых людзей!» — сёння пад гэтым дэвізам праходзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, накіраваны на прафілактыку ДТЗ на пешаходных пераходах.

Конкурс “Аўталедзі-2020” стартуе заўтра на базе ДТСААФ у 10 гадзіне раніцы. Плануецца, што ў ім прыме ўдзел амаль дзясятак вадзіцеляў прыгожага полу. У двухгадзіннай праграме — тэст на веданне правілаў дарожнага руху, манеўраванне на “пляцоўцы”, аўтаквэст па горадзе і віктарына. Напрыканцы ўсіх аўталедзі чакаюць узнагароды і падарункі. Прыходзьце падтрымаць!

З нагоды памінання памерлых вернікаў у касцёлах і на могілках Магілёўскай вобласці пройдуць набажэнствы і ма-літвы. Святая імша ў Асіповіцкім касцёле пройдзе ў 12.00 гадзін 1 лістапада і  ў 18.00 гадзін 2 лістапада.

Пусканаладачныя работы на  станцыі абезжалезвання ў вёсцы Верайцы пачаліся раніцай 2 кастрычніка. Вечарам таго ж дня якасць пітной вады ў паселішчы прыйшла ў адпаведнасць з санітарнымі нормамі і застаецца такой дагэтуль. Аднак фармальна станцыя пачне працаваць у апошні дзень кастрычніка ці нават крыху пазней: выкананне шэрагу дапаможных  работ, без якіх здаць аб’ект у эксплуатацыю  немагчыма,  заняло ў работнікаў Асіповіцкага аддзялення “Бабруйскводаканала” даволі шмат часу.

Індывідуальных прадпрымальнікаў становіцца менш. Па інфармацыі аддзела эканомікі райвыканкама, з пачатку года  рэгістрацыю ІП атрымала 109 землякоў, а летась іх было 127. Найвышэйшы  інтарэс да ўзгаданай формы самазанятасці амаль супаў з вясенне-летнім пікам захворвання COVID-19, хаця гэта не больш чым супадзенне.

Пандэмія ўплывае на ўсе эканамічныя працэсы, але ў дадзеным выпадку маюць прынцыповае значэнне іншыя фактары: скарачэнне колькасці насельніцтва ў рэгіёне і пашырэнне спісу відаў дзейнасці, для якіх рэгістрацыя не патрэбна: сёння без ІП можна выконваць 30 відаў работ. Дарэчы, каля 100  “іпэшнікаў” па ўзгаданай прычыне ўжо адмовіліся ад свайго статусу.

Шчанюк нямецкай аўчаркі нядаўна перададзены з гадавальніка ў Асіповіцкі аддзел Дэпартамента аховы для далейшага выхавання і праходжання службы. Акрамя 4-месячнага Алмаза, які неўзабаве адправіцца ў кіналагічны цэнтр на курс падрыхтоўкі, у аддзеле ёсць яшчэ два службовыя сабакі, якія шукаюць людзей, затрымліваюць зламыснікаў і дапамагаюць раскрыць злачынствы.

Последние новости

Происшествия

Жительницу Осиповичей будут судить за убийство матери с особой жестокостью

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Мошенничество. Жители Осиповичей уже попались на эту уловку и лишились крупных сумм

27 мая 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе разрешили купание только на одном пляже

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Сергей Кучегура из Осиповичей обучил вождению более двух тысяч курсантов

27 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Информация о способах преодоления и лечения табачной зависимости и организациях, осуществляющих такое лечение

27 мая 2026
Читать новость
Культура

Новинки и расписание сеансов в осиповичском кинотеатре «Родина»

27 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем