Коротко о разном. Осиповичи

Коротко о разном. Осиповичи

Па выніках абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года” лаўрэатамі сталі настаўнікі хіміі СШ № 3 Людміла Мікуліч, англійскай мовы гімназіі Алеся Тамашук, выхавацель ясляў-сада № 10 “Расінка” Вольга Пятроўская.

За ўдзел у V Міжнародным конкурсефестывалі мастацтваўМузыкі свет” вучаніца аб’яднання па інтарэсах “Вясёлыя ноткі” раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Соф’я Кандрацюк (педагог Марыя Гнядзько) атрымала званне лаўрэата III ступені ў намінацыі “Вакал”.

Рыбгас “Свіслач” зараз актыўна займаецца зарыбленнем. З зімовых сажалак у нагульныя ўжо пераведзена больш за 50 тон рыбы.

Райдзяржінспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін раіць тым, хто набывае пладовыя, ягадныя, дэкаратыўныя культуры, патрабаваць у іх вытворцаў або прадаўцоў наяўнасць адпаведных дакументаў, якія пацвярджаюць сартавыя і пасяўныя якасці прадукцыі.

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізамПристегнись к безопасности!” праводзіць сёння Дзяржаўтаінспекцыя. Супрацоўнікі ДАІ засяродзяць увагу на выкарыстанні сродкаў пасіўнай бяспекі: рамянёў, шлемаў, дзіцячых утрымліваючых устройстваў.

У пяці населеных пунктах Асіповіччыны зарэгістравана ўсяго па адным жыхары. Гэта Слабодка, Востраў, Буда, Аляксандраўка і Журавец. Ва Уборку і Дубралёва прапісаных жыхароў удвая больш. А ў Зорцы, Ражышчы, Астроўках, Кляпчаным Масту, Задняй Градзе і Пабокавічах зарэгістравана па 3 насельнікі. Крычавец, п. Уборак, Заняцечча, Ясянёўка налічваюць па             4 жыхары. У параўнанні з папярэднікамі, Камарын, станцыя Асіповічы ІІІ, Верхі, Ульянаўка і Прыцерпа могуць лічыцца шматнаселенымі — маюць аж па 5 чалавек.

kar

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем