Коротко о разном. Осиповичи

Коротко о разном. Осиповичи

Коратка

Акцыя “За моцную і спартыўную Беларусь”, арганізаваная сектарам культуры райвыканкама пры падтрымцы раённага камітэта грамадскай арганізацы “БРСМ”, пройдзе заўтра з 14.00 да 16.00 у гарадскім парку горада. У праграме — флэшмоб “За Беларусь!”, танцавальны марафон “Мы маладыя”, свята фарбаў “Рознакаляровы свет ад “БелХолі”. Запрашаем!

Бескантактнае ажыццяўленне мытных фармальнасцей дазволіла Магілёўскай мытні скараціць тэрміны выпуску тавараў. Так, у чэрвені бягучага года ў аўтаматычным рэжыме выпушчана больш за 6 тысяч партый тавараў, прадугледжваючых экспарт з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканаміч-нага саюза.

Свіслацкім сельсаветам выдадзена 115 прадпісанняў па навядзенні парадку на зямлі, у тым ліку фізічным асобам 97, з іх выканана 78. Ліквідавана 59 несанкцыянаваных сметнікаў, 4 аварыйныя дрэвы, узведзена 1 300 метраў агароджы. Вядзецца работа па зносе 6 безгаспадарных старых дамоў і тых, што даўно пустуюць.

Сувенірная лаўка працуе з нядаўняга часу ў мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеі. Тут можна набыць вырабы, зробленыя супрацоўнікамі раённага цэнтра рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама майстрамі-землякамі і рамеснікамі з Бабруйска.

Выстава “Камсамол — старонка гісторыі краіны”, прымеркаваная да 100-годдзя ЛКСМБ, якое краіна адсвяткуе 24 верасня, праходзіць у гарад-ской бібліятэцы № 1. У экспазіцыі прадстаўлена літаратура аб развіцці камсамольскага руху ў Беларусі, подзвігах герояў-камсамольцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, хлопцах і дзяўчатах, якія жылі камсамольскімі справамі.

Паслугі пральні камбіната бытавога абслугоўвання за сёлетнія студзень-чэрвень складаюць 112,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Па-ранейшаму ў прыярытэце застаюцца мыццё бялізны, хім- і аквачыстка падушак і дываноў.

ДЭУ № 73 РУП “Магілёўаўтадор” за І паўгоддзе асвоена грашовых сродкаў па бягучым рамонце рэспубліканскіх дарог на суму 627 тыс. руб., іх утрыманні — 1 193 тысячы. Зараз вядзецца ўкладка асфальту аўтадарогі Р-67 на 116,5-118,1 і 122-124 кіламетрах, а таксама на Р-72 на 14,3-15,2 км і М-5 працягласцю 0,86 км. Добра-ўпарадкуецца і вуліца Паркавая райцэнтра.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

26 мая 2026
Читать новость
Армия

В Осиповичском гарнизоне прошла торжественная церемония принятия присяги

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Залетают на миллион: как парень с ДЦП из Осиповичей строит карьеру блогера вопреки диагнозу

26 мая 2026
Читать новость
Образование

«Зарница» в Осиповичах: как прошёл районный этап игры на стадионе «Южный»

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Порядок ввоза в Республику Беларусь юридическими лицами гражданских БЛА и авиамоделей на пульте управления

26 мая 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Команда завода автомобильных агрегатов стала победителем общекомандного зачета IV Республиканского молодежного форума «Беларусь — страна твоих возможностей»

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем