Коротко о разном. Осиповичи

Рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Светлагорск-Жлобін-Мінск адкрыла беларуская чыгунка. Цягнік робіць прыпынкі на станцыях Бабруйск, Асіповічы і Пухавічы.
Калектыў Татаркаўскага лясніцтва ў абласным спаборніцтве за выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны па выніках работы ў І квартале заняў лідзіруючую па-зіцыю. Сярод аператараў харвестара на І месцы Дзмітрый Караткевіч. Сярод трактарыстаў на вывазцы лесу наперадзе Андрэй Леўчык, на ІІІ месцы — Аляксандр Пятроўскі.
Па выніках міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу дзіцячай творчасці «Вясёлка дзяцінства» вакальнае трыа РЦТДіМ у скла-дзе Юліі Лохмутавай, Ганны Сташэўскай і Маргарыты Аляшкевіч атрымала дыплом лаўрэата ІІІ ступені. Дыпломам такой жа вартасці ўзнагароджана ўдзельніца IV міжнароднага конкурсу мастацтваў «Art kids» салістка аб’яднання па інтарэсах «До-мі-солькі» Вольга Борухава.
Тэрыторыя Пратасевіцкага сельсавета ўключае ў сябе 22 населеныя пункты і дом у лясным масіве каля санаторыя “Талька”. Насельніцтва гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі налічвае 2 484 чалавекі. З іх 1 454 — праца-здольнага ўзросту, 620 пенсіянераў і 410 непаўналетніх. Дарэчы, за 3 тыдні чэрвеня тут нарадзілася чацвёра дзяцей.
