Коратка аб розным

Коратка аб розным

timthumb

КДУП “АДЗIНЫ РАЗЛIКОВЫ ЦЭНТР” паведамляе, што несумленных карыстальнікаў камунальных паслуг у нас дастаткова многа. Найбольш іх у ДУКВП “Райсэрвіс”: 1.002 чалавекі задаўжалі арганізацыі 234 мільёны рублёў. “Водаканалу” 985 землякоў не заплаціла 63 мільёны, а менш за ўсё вінаватых ва УКП ЖКГ — 504 разліковыя рахункі на 113 мільёнаў.
Няблага ідзе Ў РАЙСТА перадача тавараў пайшчыкам. Калі ў сту-дзені таваразварот па гэтай лініі склаў 71,4 млн. рублёў, то ў чэрвені ён павялічыўся больш чым удвая. Сёння членамі таварыства сталі каля 8 тысяч землякоў, яны набываюць тавары амаль на 20% ніжэй рознічнай цаны.
ГУРТ “КРЫШТАЛЬ” Аксаны Мысюцінай вярнуўся з Міжнароднага фестывалю маладых талентаў “Крымскія хвалі” з Дыпломам I ступені ў намінацыі “Вакальны ансамбль 18-25 гадоў”. З беларускай народнай песняй “Каля майго церама” асіпаўчане ўдзельнічалі і ў гала-канцэрце. Спонсарскую дапамогу на паездку ў Феадосію аказала ТАА “Асіповічыгазбуд”.
УАЗ “АСIПОВIЦКI РАЙЦГЭ” ўважліва сочыць за станам вады ў санкцыянаваных месцах для купання: на гарадскім пляжы, у вадаёмах, што знаходзяцца паблізу дзіцячых аздараўленчых лагераў. На сёння ўсе яны годныя для купання.
ПА ВЫНIКАХ ПЛАНАВЫХ ПРАВЕРАК, якія правяла інспекцыя дзяржнагляду РАНС, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты кіраў-нікі і службовыя асобы філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, ДЛГУ “Жорнаўская эксперыментальная лясная база IЛ НАН РБ”, СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік”, ДУКВП “Райсэрвіс”.
ЗАЎТРА Ў ВЁСЦЫ ЦЭЛЬ — Дзень рыбака, адзначэнне якога стала тут добрай традыцыяй. Праграма прадугледжвае спаборніцтва мясцовых сем’яў за званне самай лепшай і дружнай, гасцей чакаюць забаўляльныя мерапрыемствы, спланавана работа гандлю і г.д.

Последние новости

Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Как минимизировать риски для жизни и здоровья в период неустойчивых погодных условий

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

У сяброўстве з друкаваным словам

16 февраля 2026
Читать новость
Производство

Рентген для цистерн и ультразвук для швов. Репортаж из лаборатории неразрушающего контроля Осиповичского завода транспортного машиностроения

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

В Осиповичском районе проходит Неделя нулевого травматизма

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем