Коратка аб розным

НАЙБОЛЬШАЙ ПАПУЛЯРНАСЦЮ сярод пасажыраў мясцовага філіяла аўтапарка № 19 карыстаюцца маршруты, накіраваныя на Градзянку, Каменічы і Ялізава. Менш за ўсё ездзіць людзей на Краі і Асяродак.
ПАРФУМЕРНА-КАСМЕТЫЧНАЯ ФАБРЫКА “СОНЦА” выпускае больш за 20 відаў пральнага парашку, 6 кандыцыянераў для бялізны, 3 віды вадкага мыла і 5 сродкаў для мыцця посуду.
У РАЁНЕ АТРЫМОЎВАЮЦЬ ПЕНСIЮ 14.188 чалавек. З іх 1.333 — па інваліднасці, 753 — па страце кармільца, 152 — за выслугу гадоў, 13 — за асобыя заслугі. Выплачваюцца таксама 294 сацыяльныя пенсіі і 29 пенсій ваеннаслужачым.
З 1 ЛIПЕНЯ працоўныя пенсіі ў Беларусі павялічаны ў сярэднім на 10,2%, пенсіі па ўзросту — на 10,4%.
ПАСТАЯННА ВЫЯЗДЖАЕ на дарогі горада палівальная машына АДУКВП “Райсэрвіс”, якой кіруе Стас Радзюк. З пяці раніцы і да васьмі гадзін вечара вадзіцель паспявае паліць вуліцы, клумбы, кветачніцы.
З МЭТАЙ ПРАДУХIЛЕННЯ ПАЖАРАЎ праз дзіцячае свавольства райаддзел па надзвычайных сітуацыях правёў прафілактычныя акцыі “Не пакідайце дзяцей адных” і “Канікулы без дыму і агню”. У іх ходзе РАНС прадэманстраваў пажарную аварыйна-выратавальную тэхніку, правёў конкурсы, віктарыны, экскурсіі ў аддзел і інш.