Коратка аб розным

АМАЛЬ УДВАЯ ўзрасла сёлета колькасць жыхароў Асіповіччыны, якія жадаюць прыватызаваць сваё жыллё. Так, калі летась па стане на сярэдзіну чэрвеня было пададзена 125 заяў, то ў бягучым годзе — ужо 242. Дарэчы, у дзяржаўным жылым фондзе раёна зараз знаходзіцца больш за 9 тысяч кватэр, 30% з якіх — непрыватызаваныя.
РАЁННЫ ГIСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ распачаў час школьных канікул выставай “Падарожжа ў краіну дзяцінства”, якая будзе дзейнічаць да 20 чэрвеня. Наведвальнікі могуць не толькі “зацаніць” мяккія цацкі, упрыгажэнні і работы з цеста, створаныя выхаванцамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў пры Цэнтры сацаб-слугоўвання насельніцтва, але і пазнаёміцца з калекцыяй абгортак розных шакаладных фабрык СССР. Дарэчы, самай даўняй упакоўцы ўжо 75 гадоў.
Не застаўся ў баку ад “салодка-пазнавальнай” справы і мясцовы вырабнік шакаладу — СТАА “Белга-Прам”.
ПЛАНАМ МАДЭРНIЗАЦЫI дзеючых і стварэння новых высокавытворчых працоўных месцаў Асіповіцкага РВПС на 2013-2015 гады прадугледжана аптымізацыя нерэнтабельнай сеткі аб’ектаў паштовай сувязі. З мэтай яго рэалізацыі ў трэцім квартале плануецца арганізаваць перасоўнае аддзяленне сувязі, якім будуць аказвацца паштовыя паслугі насельніцтву Карытнен-скага, Ясенскага і Вяззеўскага сельсаветаў.
АСIПАЎЧАНЕ СТАЛI БОЛЬШ ЗАМОЖНЫМI I НАВУЧЫЛIСЯ ЛIЧЫЦЬ ГРОШЫ — да такога вываду можна прыйсці, прааналізаваўшы продаж пуцёвак на адпачынак нашым філіялам СТДА “Візіт-Тур”. Iх колькасць сёлета ўзрасла. Прычым, землякі ўсё часцей набываюць пуцёўкі шляхам ранняга браніравання, што дазваляе значна зэканоміць сродкі. Самае папулярнае месца ў землякоў, якія любяць арганізаваны адпачынак, — курорт “Жалезны порт” Херсонскай вобласці. Што тычыцца экскурсійных тураў па Беларусі, то жыхары раёна часцей за ўсё бываюць у Нясвіжы і Міры.