Коратка аб розным

Коратка аб розным

Сёння АДАІ РАУС праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Светлавы дзень скарачаецца — небяспека павялічваецца!” у мэтах прапаганды выкарыстання святловяртальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці пешаходамі, веласіпедыстамі і возчыкамі коннага транспарту.

УКП ЖКГ нагадвае: пры наяўнасці запазычанасці па плаце за жыллёва-камунальныя паслугі і (або) карыстанне жылым памяшканнем, кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію на працягу шасці месяцаў запар фарміруюцца матэрыялы для іскаў аб скасаванні дагавораў найму і высяленні з жылых памяшканняў. За 2020-2022 гады прадпрыемствам выселена 39 наймальнікаў: шэсць — з прадастаўленнем іншага жылога памяшкання, 33 — без прадастаўлення.

Як паведамілі ў ІМПЗ, фізічныя асобы, якія маюць у адпаведнасці з заканадаўствам права на пенсію за вы-слугу гадоў, у тым ліку ваеннаслужачыя і супрацоўнікі праваахоўных органаў, але пры гэтым не дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, не маюць права выкарыстоўваць льготы па маёмасных плацяжах і транспартным падатку да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.

Народны духавы аркестр РЦК пад кіраўніцтвам Андрэя Жолтака і Наталлі Галяковай стаў лаўрэатам ІІ ступені ІІ Міжнароднага адкрытага многажанравага творчага конкурсу «Натхненне», які прайшоў у верасні ў Растове-на-Доне.

У абласным этапе рэспубліканскай акцыі “Сцяжынкамі Бацькаўшчыны” ў намінацыі “Макеты” другое месца заняў навучэнец СШ № 1 Ягор Якубюк (кіраўнік Святлана Калеснік).

Поўны курс імунізацыі супраць інфекцыі  COVID-19 прайшло 72,7% насельніцтва раёна, якое падлягае вакцынацыі; бустэрную — 29%. Зараз у райпалі-клініцы прышчапіцца можна вакцынай “Спутник V”, а таксама кітайскай фармкампаніі Sinopharm; для бустэрнай выкарыстоўваюцца “Спутник Лайт” ці адзін з кампанентаў “Спутник V”. Стартавала і кампанія па вакцынацыі супраць грыпу: па даных райЦГЭ на 28 верасня, магчымасцю прышчапіцца інактываванай вакцынай “Грыпол Плюс” скарысталіся 905 землякоў. У бягучым годзе ў склад вакцын для прафілактыкі грыпу ўнесены змены па дзвюх пазіцыях — віруса грыпа А (H3N2) і віруса грыпу В.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем