Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама быў арганізаваны “круглы стол“ “Прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх” для падлеткаў, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў IСН, індывідуальным уліку ва ўстановах адукацыі або сацыяльна небяспечным становішчы. Дзеці не толькі атрымалі кансультацыі спецыялістаў і праглядзелі тэматычны відэафільм, але мелі магчымасць запісацца ў гурткі па інтарэсах і прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”.

ПМК № 95 “Вадбуд” за 9 месяцаў асвоена з рэспубліканскага бюджэту 68,8 тыс. рублёў. Ад заглейвання ачышчана 9562 м і абкошана 289,14 км каналаў, ад драўніна-хмызняковай расліннасці — 4 км. Вядуцца работы на меліярацыйнай сістэме ААТ “Заходні-Агра”, дзе ўжо асвоена 53170 рублёў, пачаліся яны і на зімавальных сажалках рыбгаса.

У Міжнародны дзень пажылых людзей камбінат бытавога абслугоўвання прадастаўляе 10-працэнтную скідку на ўсе віды паслуг — цырульня, хімчыстка, пральня, пашыў, набыццё тавара — у межах раёна для людзей сталага ўзросту. У магазінах ААТ “Гандаль” пажылыя людзі атрымаюць магчымасць набыць харчовыя тавары на 5% танней. А нехарчовыя выгадна купіць у крамах райста: гандлёвая надбаўка на іх будзе зніжана на 10%.

У адзіным разліковым цэнтры з 28 верасня змяніліся тэлефонныя нумары. Дырэктару зараз можна пазваніць па нумары 77-490, юрысконсульту — 77-495, спецыялісты па камунальных разліках вам адкажуць, калі набярэце нумар 77-489.

“МЫ СУПРАЦЬ АЛКАГОЛЮ” — прафілактычная акцыя пад такім лозунгам праходзіць на гэтым тыдні на Магілёўшчыне.

Кастрычнік — месячнік бяспекі. Яго мэта — забеспячэнне бяспечнай працы пры выкананні работ на будаўнічых аб’ектах і будпляцоўках вобласці.

ФК «Асіповічы» засталося правесці 4 хатніх і 2 выязных матчы да канца чэмпіянату краіны па футболе. Бліжэйшая сустрэча – у 21 туры – пройдзе з клубам «Забудова-Строй» (Чысць) на «Юнацтве» ўжо заўтра ў 15.30.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем