Асіповічы: коратка аб розным

Раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама на аказанні экскурсійных паслуг за студзень-жнівень зарабіў 410,3 тыс. рублёў. Самыя актыўныя экскурсанты сярод гарадскіх школ — СШ №№ 1, 2, гімназія, сельскіх — Каменіцкая і Свіслацкая. Найбольш папулярныя  аб’екты для наведвання — музей Вялікай Айчыннай вайны, Мірскі і Нясвіжскі замкі, сталічны аквапарк.

На станцыі Асіповічы з 17 верасня пачне спыняцца хуткасны электрацягнік бізнес-класа InterCity Гомель-Мінск-Гомель, час адпраўлення якога ў бок Мінска ў 21.14, у бок Гомеля — 8.24.

Жорнаўская эксперыментальная лясная база Iнстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сёлета адкрыла 5 новых доследных аб’ектаў, якія знаходзяцца ў Бабруйскім, Буда-Кашалёўскім, Мазырскім, Копыльскім і Асіповіцкім лясгасах. У лесагаспадарчую вытворчасць укаранілі 3 навукова-тэхнічныя распрацоўкі.

Раённы цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва напачатку навучальнага года забяспечыў 135 аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі 67 сямей, у тым ліку — 48 шматдзетных.

Філіял “БМЦ № 761 на станцыі Магілёў” ААТ “Дарбудмантажтрэст” зараз працуе на будаўнічых аб’ектах Крычава, дзе спецыялісты заняты капрамонтам жылых дамоў, якія належаць УКВП “Камунальнік”.

Мясцовы кансервавы завод з пачатку верасня заняты вырабам яблычных нектараў з мякаццю ў асартыменце. Усяго павінна сысці з канвеера 20 тысяч 3-літровых слоікаў. Дадзеная прадукцыя карыстаецца попытам сярод санаторыяў краіны. Таксама наладжаны выпуск салатаў з гародніны, якія закладваюцца ў паўлітровую шкляную тару. Спецыяльна для Узброеных Сіл краіны вырабляюцца кансерваваныя буракі і морква.

У аварыйную службу філіяла “Бабруйскае вытворчае ўпраўленне” РУП “Магілёўаблгаз” за студзень-жнівень паступіла 1.036 аварыйна-рамонтных заявак, у тым ліку па пашкоджанасці газавага абсталявання (пліт, катлоў, награвальнікаў) —199.

Па дадзеных раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, на пачатак верасня ад укусаў кляшчоў пацярпелі 107 чалавек, з іх 39 дзяцей. Найбольшая колькасць выпадкаў зарэгістравана ў зоне дачнага пасёлка Трубінка, вёсках Вяззе, Лапічы, Ліпень, Смык. Патрапілі ў спіс Паплавы, Ніччо, Малая Гарожа, Караны, Цяплухі, Карытнае, Замошша, Свіслач, Верайцы, Пратасевічы, Дзераўцы, Сасновы і лесапаркавая зона ў раёне ААТ “АЗАА”. За 8 месяцаў 13 землякам, якія звярнуліся за меддапамогай, паставілі дыягназ лайм-барэліёз.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем