Коратка аб розным

Коратка аб розным

Фантаны запрацуюць 1 мая ў горадзе! Як паведамілі ў “Райсэрвісе”, ачыстка і наладка абсталявання 3 асіповіцкіх жырандоляў завершана — ўсё гатова да адкрыцця нашага маленькага “сезона фантанаў”.

42 пасяджэннI праведзена 13 саветамі грамадскіх пунктаў аховы правапарадку ў 1 квартале. З 323 грамадзян, лад жыцця якіх разгледжаны на іх, 18 накіравана для пастаноўкі на ўлік да ўрача нарколага-псіхіятра, 8 — у лячэбна-працоўны прафілакторый, 20 асобам, што сталі на шлях выпраўлення, аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні.

ДРБУ-199 з пачатку года з выкарыстаннем дарожна-рамонтнай машыны “Тайфун” і асфальтаўкладчыкаў ужо ліквідавана сезонная ямачнасць пакрыццяў праезнай часткі дарог і мастоў на 5.320 “квадратах” дарожнага палатна. У рамках падрыхтоўкі дарог да летняй эксплуатацыі зараз праводзяцца рамонт і афарбоўка аўтапавільёнаў, бар’ернай і парэнчавай агародж, дарожных знакаў, сігнальных слупкоў.

175 млн рублёў выдзелена са сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацабароны насельніцтва краіны на падтрымку малога бізнесу і прадпрымальніцтва Асіповіччыны. Магчымасцю развіць свой бізнес ужо скарыстаўся індывідуальны прадпрымальнік, які займаецца рамонтнымі работамі: атрыманая субсідыя перавысіла 17 мільёнаў.

Дыплома II ступенI ў намінацыі “Прырода і я” рэспубліканскага конкурсу відэафільмаў “Мая чароўная Беларусь” ўдастоена відэастужка выхаванкі райцэнтра творчасці дзяцей і моладзі Арыны Бекешка. Работа дзяўчыны прысвечана экалагічным праблемам нашага рэгіёна і ролі моладзі ў іх вырашэнні. Учора “срэбра” са сталіцы прывезла і кіраўнік вакальнай студыі “До-ми-сольки” Ганна Бабчанок, якая ўдзельнічала ў студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі Беларускага дзяржпедуніверсітэта.

З пачатку года ў раёне заключана 76 шлюбаў (у 2015 — 77), з іх 8 — з грамадзянамі іншых дзяржаў. Рэкордны ўзрост жаніха — 69 гадоў, нявесты — 66 гадоў. Зарэгістравана 143 нараджэнні (126): на свет з’яві-ліся 74 дзяўчынкі і 69 хлопчыкаў. Самыя папулярныя імёны — Паліна, Анастасія, Валерыя, Цімафей, Арцём, Аляксандр.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем