Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Больш за 16 тысяч жыхароў раёна з’яўляюцца членамі прафсаюзных арганізацый. На Асіповіччыне дзейнічаюць 152 “пярвічкі”, 5 з якіх створаны сёлета ў арганізацыях недзяржаўнага сектара эканомікі.

150 тон бярозавіку плануе нарыхтаваць вясною ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод”. Зараз лінія прадпрыемства наладжана на выпуск нектараў — штомесяц з канвеера сыходзіць каля 10 тысяч трохлітровых слоікаў. Увесь асартымент прадукцыі прадстаўлены ў фірменным магазіне перапрацоўшчыка.

52 выпадкі захворвання на грып зарэгістраваны ў раёне на  11 лютага. Пераважная большасць з іх — дарослыя. Не забывайце аб мерах прафілактыкі, землякі!

Самым папулярным таварам студзеня ў магазіне “Друкар” РУП “Бабруйская ўзбуйненая друкарня” сталі календары: рэалізавана 800 настольных і 300 насценных “лічыльнікаў дзён” на 17 мільёнаў рублёў.

Дар’я Домрачава, Тэа, Георгій Калдун распачынаюць спіс любімцаў асіповіцкай моладзі. Такі вывад можна зрабіць па колькасці падрыхтаваных “валянцінак” у ходзе акцыі “Валянцінка майму куміру”, прымеркаванай да 14 лютага. Як паведамілі ў райкаме БРСМ, пасланні ўжо адпраўлены ў сталіцу, дзе і будуць перададзены адрасатам.

566 мерапрыемстваў праведзена ўстановамі цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна ў першым месяцы года — на 3 дзясяткі больш, чым летась.

Паўсотні домаўладанняў, у якіх пражываюць сем’і неабароненых катэгорый, абследавана з пачатку года Дрычынскім сельвыканкамам, зроблена 12 прадпісанняў датычна пажарнай бяспекі памяшканняў. Працягваецца на тэрыторыі сельсавета работа па ліквідацыі наступстваў цыклона “Даніела”: расчышчаюцца бакавыя дарогі, падходы да грамадскіх могілак.

315 кілаграмаў малака ад каровы атрымана ў студзені ў сельгаспрадпрыемствах раёна — на 12,2 кг менш, чым летась. Самыя высокія надоі атрымаў філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — 481 (+67,4) кг і ААТ “ЖорнаўкаАГРА” — 359 (+44,6).

69 пазіцыю займае Асіповіччына сярод 118 раёнаў рэспублікі па выніках работы ў жывёлагадоўлі за 2015 год.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем