Коратка аб розным

Коратка аб розным

Міжнародны алімпійскі дзень пройдзе заўтра ў рэспубліцы па рашэнні выканкама НАК. На Асіповіччыне ў яго рамках запланавана правядзенне шэрагу спартыўных мерапрыемстваў па розных відах спорту, у першую чаргу ў аздараўленчых лагерах.

Райарганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа вядзе выдачу гуманітарнай дапамогі ў выглядзе падарачных сертыфікатаў перасяленцам з Луганскай і Данецкай абласцей Украіны. Ваўчарамі забяспечаны 19 чалавек.

Каманда Вяззеўскай СШ прыняла ўдзел у абласным злёце юных выратавальнікаў-пажарных. I заняла агульнакаманднае пятае месца, а ў намінацыі «Аказанне першай даўрачэбнай дапамогі» паказала другі вынік, за што атрымала дыпломы і каштоўныя падарункі.

З 8 па 12 чэрвеня на тэрыторыі раёна праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт», накіраванае на прадухіленне хатняга насілля.

У адміністрацыі вакзала паведамілі, што графік руху цягнікоў сёлета на летні час змяняцца не будзе. Яго карэкціроўка адбудзецца 13 снежня.

Асіповіцкая аўташкола ДТСААФ за студзень-май падрыхтавала 97 вадзіцеляў катэгорыі В, 46 аўтамабілістаў атрымалі катэгорыю С, СЕ – 8 чалавек. Акрамя таго, правы на кіраванне газабалонным аўтамабілем выдалі 52 вадзіцелям.

У гаспадарках раёна з 29 мая ідзе нарыхтоўка кармоў. Ужо назапашана 11 тон сена, 3.363 тоны сенажу, у тым ліку ў палімернай упакоўцы па прагрэсіўнай тэхналогіі — 208 тон. Скошана першым укосам 1.026 гектараў. Вядзецца хімічная праполка — праведзена на 2.709 га яравых зерневых культур. Такім жа чынам прапалолі 1.320 га кукурузы і 744 га цукровых буракоў.

Раённы цэнтр турызму і краязнаўства за 5 месяцаў арганізаваў 32 экскурсіі па знакамітых месцах краіны, удзел у якіх прынялі 964 вучні. Ад гэтага віду дзейнасці ўстанова дадатковай адукацыі атрымала 231 млн рублёў.

Актыўна вядзецца падпіска на часопісы і газеты на II паўгоддзе. Ведамасная падпіска ўжо адноўлена на 47%, індывідуальная — на 14. Падпісчыкі аддаюць перавагу рэспубліканскім газетам «7 дзён», «Звязда», «Народная газета», «Рэспуб-ліка», з абласных часцей выбіраюць «Магілёўскія ведамасці». I, канечне, не забываюцца на сваю родную — «Асіповіцкі край».

У ходзе праверак аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання райЦГЭ выяўлены парушэнні санітарнага заканадаўства на 35 падкантрольных кропках. Складзена 32 пратаколы аб адміністрацыйных парушэннях на адказных асоб на агульную суму больш за 59 млн рублёў.

У чэмпіянаце вобласці па футболе асіповіцкая «Алімпія» 7 чэрвеня ў 17.00 прымае дома бялыніцкую «Друць». Балеем за нашых!

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем