Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Чыгуначная станцыя Асіповічы па выніках III квартала стала лепшай сярод калектываў Магілёўскага аддзялення дарогі і за дасягнутыя ў вытворчым спаборніцтве высокія паказчыкі ўзнагароджана дыпломам.

Раённае спажывецкае таварыства працягвае закупку гародніны: у кастрычніку засекі папоўнілі 59,8 тоны бульбы, 17,9 — капусты, 8 — морквы. Вядзецца і актыўны прыём другаснай сыравіны: так, за мінулы месяц паступіла 441,4 тоны лому чорных металаў, 18,4 — каляровых, 30,6 тоны макулатуры, 2,6 — шклабою, 200 кг другасных тэкстыльных матэрыялаў.

Вакальная група РЦК “Сяброўкі” пад кіраўніцтвам Святланы Раковіч прыняла ўдзел у кастынгу Магілёўскай вобласці музычнага праекта СТБ “Спяваючыя гарады-3”. На жаль, у далейшыя туры шоу-праекта група не прайшла, але адвазе і энергіі “сябровак”, чый узрост больш за 60 гадоў, можна толькі па-добраму пазайздросціць.

На дыспансерным уліку ўрача-псіхіятра-нарколага наркалагічнага кабінета райпаліклінікі зараз знаходзіцца 1.011 чалавек, на прафілактычным — 486.

Раённай энергаінспекцыяй філіяла “Энерганагляд” РУП “Магілёўэнерга” сёлета ў эксплуатацыю дапушчана 58 новых домаўладанняў, праведзена 929 прафілактычных гутарак з насельніцтвам па бяспечнай эксплуатацыі энергасетак і распаўсюджана 920 памятак. Па выніках праверкі 411 жылых дамоў выдадзена 308 прадпісанняў на ліквідацыю заўваг па тэхнічным стане і пажарнай бяспецы.

Да належачых ААТ “Гандаль” 16 харчовых і 5 прамтаварных магазінаў, рэстарана “Юбілейны” і кафэ “Юнацтва” неўзабаве далучыцца яшчэ адзін пункт грамадскага харчавання: будаўніцтва на вул. Сумчанкі новага кафэ, у якога пакуль няма назвы, падышло да канца, наперадзе — аддзелачныя работы.

Зборная каманда па баскетболе Асіповіцкага каледжа ў абласной спартакіядзе навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі выйшла ў фінал спаборніцтваў і заваявала “срэбра”.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем