Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У раёне зарэгістравана больш за 560 індывідуальных прадпрымальнікаў. Віды дзейнасці, якім яны аддаюць перавагу, — гандаль, будаўніцтва, паслугі. З цягам часу гэтыя напрамкі могуць мяняцца, але колькасць IП апошнім часам застаецца пастаяннай: колькі ў месяц рэгіструецца, столькі і зварочваюць сваю дзейнасць.

Для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў усяго жыхарам Асіповіччыны прадастаўлена больш за 2.460 гектараў зямлі, з іх па гораду — амаль 430 га. Для вядзення асабістых падсобных гаспадарак выдзелена больш за 890, калектыўных садаводчых таварыстваў — амаль 307, для агародніцтва — болей чым 40 га, трэцяя частка з якіх знаходзіцца ў горадзе.

Лепшыя малаказдатчыкі ў нас — Iрына Карлоўская і Уладзімір Чыгілейчык з Вяззя. За студзень-верасень яны прадалі дзяржаве 17,5 і 11,5 тоны малака адпаведна. Не адстаюць і Юрый Казіміранка з Вялікай Гравы (15,2 тоны), Галіна Лебедзева з Краснага (10,4). Сёлета да перадавікоў далучылася і Святлана Белаушка з Лапіч, якая ўжо здала 8,9 т малака.

Да паслуг турыстаў у раёне прадастаўлена 2 гасцініцы, 2 дамы паляўнічага, Цэнтр народных рамёстваў, гісторыка-краязнаўчы музей, 24 помнікі гісторыі і культуры, 20 аграэкасядзіб.

Прыгарадныя аўтобусы курсіруюць па 38 маршрутах, у горадзе — па 15. Штодзённа на гарадскія лініі выходзяць 16 аўтобусаў, а дастаўляюць пасажыраў у райцэнтр і назад 8. Усяго ж у пасажыраперавозках задзейнічана 38 транспартных сродкаў аўтапарка, 3 з якіх набыта сёлета.

Абласны конкурс аматарскага мастацтва сярод грамадзян, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах і аддзяленнях кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прайшоў у Магілёве. Асіпаўчанка Ліяна Крупіневіч выканала мілагучную песню «Лебедзь белы», падрыхтаваную разам з кіраўніком гуртка Вольгай Дрэнь. Спявачка была цёпла прынята гледачамі і атрымала памятны сувенір.

Па 31 кастрычнIка ў раёне праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе ў асенне-зімовы пажаранебяспечны перыяд.

102 хлопчыкі і 25 дзяўчынак знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, з іх 73 — вучні школ. Злачынствы сёлета здзейснілі 6 непаўналетніх, 4 падлеткі адпраўлены ў спецыяльныя вучэбныя ўстановы закрытага тыпу.

Самыя пажылыя людзі Магілёўскай вобласці пражываюць у нашым раёне: гэта 105-гадовая Любоў Iванаўна Вялічка з пасёлка Савецкі і жыхарка в. Дубавое Пратасевіцкага сельсавета Марыя Iванаўна Шалькевіч, якой сёлета споўнілася 106 гадоў.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем