Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У раёне зарэгістравана больш за 560 індывідуальных прадпрымальнікаў. Віды дзейнасці, якім яны аддаюць перавагу, — гандаль, будаўніцтва, паслугі. З цягам часу гэтыя напрамкі могуць мяняцца, але колькасць IП апошнім часам застаецца пастаяннай: колькі ў месяц рэгіструецца, столькі і зварочваюць сваю дзейнасць.

Для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў усяго жыхарам Асіповіччыны прадастаўлена больш за 2.460 гектараў зямлі, з іх па гораду — амаль 430 га. Для вядзення асабістых падсобных гаспадарак выдзелена больш за 890, калектыўных садаводчых таварыстваў — амаль 307, для агародніцтва — болей чым 40 га, трэцяя частка з якіх знаходзіцца ў горадзе.

Лепшыя малаказдатчыкі ў нас — Iрына Карлоўская і Уладзімір Чыгілейчык з Вяззя. За студзень-верасень яны прадалі дзяржаве 17,5 і 11,5 тоны малака адпаведна. Не адстаюць і Юрый Казіміранка з Вялікай Гравы (15,2 тоны), Галіна Лебедзева з Краснага (10,4). Сёлета да перадавікоў далучылася і Святлана Белаушка з Лапіч, якая ўжо здала 8,9 т малака.

Да паслуг турыстаў у раёне прадастаўлена 2 гасцініцы, 2 дамы паляўнічага, Цэнтр народных рамёстваў, гісторыка-краязнаўчы музей, 24 помнікі гісторыі і культуры, 20 аграэкасядзіб.

Прыгарадныя аўтобусы курсіруюць па 38 маршрутах, у горадзе — па 15. Штодзённа на гарадскія лініі выходзяць 16 аўтобусаў, а дастаўляюць пасажыраў у райцэнтр і назад 8. Усяго ж у пасажыраперавозках задзейнічана 38 транспартных сродкаў аўтапарка, 3 з якіх набыта сёлета.

Абласны конкурс аматарскага мастацтва сярод грамадзян, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах і аддзяленнях кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прайшоў у Магілёве. Асіпаўчанка Ліяна Крупіневіч выканала мілагучную песню “Лебедзь белы”, падрыхтаваную разам з кіраўніком гуртка Вольгай Дрэнь. Спявачка была цёпла прынята гледачамі і атрымала памятны сувенір.

Па 31 кастрычнIка ў раёне праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам” па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе ў асенне-зімовы пажаранебяспечны перыяд.

102 хлопчыкі і 25 дзяўчынак знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, з іх 73 — вучні школ. Злачынствы сёлета здзейснілі 6 непаўналетніх, 4 падлеткі адпраўлены ў спецыяльныя вучэбныя ўстановы закрытага тыпу.

Самыя пажылыя людзі Магілёўскай вобласці пражываюць у нашым раёне: гэта 105-гадовая Любоў Iванаўна Вялічка з пасёлка Савецкі і жыхарка в. Дубавое Пратасевіцкага сельсавета Марыя Iванаўна Шалькевіч, якой сёлета споўнілася 106 гадоў.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем