Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

ДУКВП “РАЙСЭРВІС”, якое абслугоўвае каля 500 кіламетраў дарог,  мае 20 адзінак тэхнікі, прыстасаванай для ўборкі снегу. Да новага сезона быў набыты МАЗ для вывазу “дарункаў зімы”  і грэйдар.  Каб справіцца з наступствамі першага сёлетняга снегападу, пакуль хапіла 2 аўтамашын і 3 трактароў.

ШТОДЗЕНЬ СЕЛЬГАСПРАДПРЫЕМСТВАМІ РАЁНА рэалізуецца перапрацоўшчыкам 66 тон малака, што складае 102% да леташніх паказчыкаў. Напрыклад, СВК “Калгас “Авангард” за суткі ў сярэднім атрымлівае 7.700 кілаграмаў (103%), ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — 7.300 (102%), “Лапічы” — 3.520 (102%), “Чырвоны ўдарнік” — 8.350 кг (100%).

7 ПУСТУЮЧЫХ ДАМОЎ знесена сёлета ў вёсках Дараганаўскага сельсавета і плануецца да канца года  ўпарадкаваць яшчэ 3. Усяго ж тут налічваецца больш за сотню кінутых гаспадарамі сядзіб. Ліквідаваліся непрыгодныя хаты як самімі ўласнікамі, так і з дапамогай ААТ “Асіповічыгазбуд” і дыстанцыі пуці.

ХАЛАДЗІЛЬНІКІ, ПРАЛЬНЫЯ МАШЫНЫ, ТЭЛЕВІЗАРЫ — самыя набываемыя тавары ў мінулым месяцы ў прамтаварных магазінах райста. Тэмп росту рэалізацыі непрадуктовых тавараў у супастаўных цэнах, дзякуючы правільнай камерцыйнай стратэгіі прадпрыемства, за  кастрычнік склаў 113,5%.

ДА ПІЛІПАЎСКАГА ПОСТУ, які распачаўся ўчора, падрыхтавалася і РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод”: у асартымент прадукцыі зараз уваходзяць булка посная з павідлам, з разынкамі, булачкі да посту звычайныя. Вернікам можна ўжываць, не парушаючы традыцый, і навінку — “Пірог посны з карыцаю”.

МАЙСТАР-КЛАС “Ствараем партрэт дасканалага настаўніка” нядаўна правялі для завучаў устаноў адукацыі Асіповіччыны члены рэспубліканскага клуба “Хрустальны журавель” — настаўнікі-метадысты Вольга Счасновіч з Варатынскай СШ Бабруйскага раёна і Таццяна Амб-рушкевіч з нашай гімназіі. Прысутныя пераканаліся, што інтэрактыўныя формы — дзейсны сродак перадачы вопыту.

У НАС АФІЦЫЙНА зарэгістравана 267 хатніх жывёлін, пераважная колькасць з якіх — сабакі, катоў на ўліку ўсяго некалькі. Дарэчы, уладальнікі кошак і сабак абавязкова павінны адзначыць сваіх сяброў меншых у ДУКВП “Райсэрвіс” і атрымаць спецыяльныя пасведчанне і жэтон. У 2011 годзе за парушэнне гэтага было аштрафавана каля 200 чалавек.

Последние новости

Власть

Лукашенко на встрече с российским губернатором предложил подставить плечо в нефтепереработке

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: потенциал Беларуси и Свердловской области России позволяет удвоить товарооборот

18 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

“Дети и безопасность” — декада профилактики детского травматизма на объектах железнодорожного транспорта проходит с 18 по 29 мая

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем