Коратка аб розным

У АсIповIцкIм аддзеле ўнутраных спраў на транспарце днямі прайшло традыцыйнае сямейнае свята, прысвечанае 95-годдзю ўтварэння службы крымінальнага вышуку. Арганізатары прапанавалі ўдзельнікам розныя цікавыя конкурсы. I дарослыя, і дзеці былі заахвочаны сувенірамі. А сем’і Аляксандра Аліферовіча, Мікалая Рудкевіча і Сяргея Дубіны атрымалі граматы за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці аддзела, умацаванне маральна-псіхалагічнага клімату ў калектыве і папулярызацыю здаровага ладу жыцця.
5 кастрычніка прайшоў асеннI лёгкаатлетычны крос сярод школьні-каў з забегамі на 1000 і 1500 метраў. Мацнейшыми сярод гараджан сталі: СШ № 4, гімназія, СШ № 1. Сельскія навучальныя ўстановы падзеляліся на тры падгрупы. У першай лепшымі сталі рабяты з Ялізава, Вяззя і Ліпеня, у другой — татаркаўскія, дрычынскія і дараганаўскія школьнікі. Сярод базавых першынствавалі падлеткі з Вязаўніцы, а Осаву дасталося другое месца. Усяго ў кросе прыняло ўдзел 202 чалавекі.
Багатым на спартыўныя баталіі выдаўся верасень для фIзкультурна-спартыўнага комплексу “АлIмпIя”. Сярод школьнікаў-шахматыстаў дыпломы атрымалі гімназісты, СШ № 4 і СШ № 3, шашыстаў — тыя ж навучальныя ўстановы з адной розніцай: гімназія саступіла СШ № 4.
21-22 верасня валейбалісты-рабочыя правялі турнір, прысвечаны памяці І.А.Сазановіча. Сярод мужчын і жанчын перамаглі дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў Беларускай чыгункі і Дараганава, Дыпломы II ступені ў ДРБУ і шклозавода “Ялізава”, III — “Бударсенала” і Клуба аматараў валейбола “Бодрость”.
На абласных спа-борнIцтвах нашы валейбалісткі сталі трэцімі, валейбалісты — пятымі, каманды шахматыстаў-шашыстаў — III і IV, спарт-смены па настольным тэнісе — 8 месца.
Па словах старшага білетнага касіра чыгуначнага вакзала Галіны Камейкі, у верасні было прададзена каля 103 тысяч білетаў, у тым ліку — на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа — 89 207, міжрэгіянальных і міжнародных — 13 507, міжнародных (далёкае замежжа) — 4. Куплена білетаў праз інтэрнэт — 51, за безнаяўны разлік (з дапамогай пластыкавых картак)— 986, абанемент-ных — 190. Усяго за сту-дзень-верасень рэалізавана 900 тысяч праязных дакументаў на суму каля 10 млрд. рублёў.
АсIповIцкI кам-бIнат бытавога аб-слугоЎвання штогод прымае ўдзел у Рэспублі-канскім фестывалі-кірмашы “Дажынкі”. Нашы бытавікі прапанавалі жыхарам і гасцям Жлобіна, дзе праходзіла свята перадавікоў сёлета, каля 100 відаў разнастайнай прадукцыі. Асаблівым попытам карысталіся ў пакупнікоў трыкатажныя вырабы. За два дні казна прадпрыемства папоўнілася амаль на 40 млн. рублёў.