Коратка аб розным

Коратка аб розным

timthumbАцяпляльны сезон сёлета распачаўся на два тыдні раней звычайнага тэрміну.
Калектыў УКП ЖКГ паспеў выканаць усе па-трэбныя работы па рамонту падземных камунікацый, хаця справіліся камунальнікі, як кажуць “упрытык”. Апошні аб’ект (цепласетка ў Лапічах) завершаны ў гэтую сераду, калі ацяпленне ўжо працавала ва ўсім раёне.
Падключэнне сістэмы ацяплення адбылося ў планавым парадку, а зараз вядзецца работа па яе наладцы. Галоўная задача на дадзеным этапе — як можна хутчэй ліквідаваць запаветрыванне батарэй у асобных стаяках шматпавярховых жылых дамоў.
Кошт праезду ў гарадскIх I прыгарадных аўтобусах павысіўся з 1 кастрычніка. У адпаведнасці з новым тарыфам праязны білет можна набыць за 2.200 рублёў (2.400 — у вадзіцеля) Цана шматразовых праязных — 84.150 рублёў на месяц і 29.500 — на дэкаду.
Праезд 1 кіламетра на прыгарадных маршрутах узрос з 343 да 446 рублёў. Такім чынам, 67-кіламетровая паездка на аўтобусе ў Каменічы (з заездам у Iгнатоўку і Прыцерпу) з райцэнтра абыдзецца ў 29.900 рублёў.
Для параўнання: такая ж дарога на легкавой машыне будзе каштаваць у сярэднім 40 тыс. рублёў.
ДзIвосы гарадской планIроўкI. Працягласць асіповіцкай вуліцы Кароткая адпавядае назве: на ёй знахо-дзіцца ўсяго шэсць да-моў. Аднак фармальна найменшую даўжыню мае вуліца Паркавая, на якой “прапісана” толькі дзве пабудовы. Што характэрна — і на Кароткай, і на Паркавай дамы маюць толькі няцотную нумарацыю.
Канкурэнцыя сярод пастаўшчыкоў медыя-паслуг стала больш жорсткай пасля пачатку трансляцыі эфірнага лічбавага тэлевяшчання. Па інфармацыі раённага вузла электрасувязі, штомесяц на інтэрнэт-тэлебачанне ZALA падключалася ў сярэднім 180 абанентаў, а з надыходам “тэлелічбы” колькасць новых падключэнняў скарацілася да 110-120.
Аўдыторыя ж ААТ “Cпутник-ТВ” застаецца стабільнай. Як здаецца, у значнай ступені з-за магчымасці карыстацца старымі — аналагавымі — тэлепрыёмнікамі.

Последние новости

Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Неожиданный “Багратион”

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление осиповчан с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 июля для всех знаков зодиака

3 июля 2025
Читать новость
Общество

ФК “Осиповичи” — ФК “Локомотив” — 1:1

2 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет турнир по быстрым шахматам, посвященный Дню Независимости Республики Беларусь

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем