Коратка аб розным

Коратка аб розным

timthumb

У ХОДЗЕ МЕСЯЧНIКА па зборы другасных рэсурсаў, які нядаўна прайшоў у раёне, працаўнікамі ДУКВП «Райсэрвіс» было сабрана 10.480 кілаграмаў макулатуры, 2.440 — ПЭТ-бутэлек, 16.400 — шкла, 300 — тэкстылю. Не засталіся ў баку і школьнікі, якія сабралі 17.650 кг макулатуры. Асабліва пастараліся гімназісты — 4.950, вучні СШ № 3 — 4.600 кг. Не адсталі і вясковыя школьнікі: Свіслацкая СШ — 1.150, Каменіцкі ВПК — 1.100 кг.
НА АБЛАСНЫМ КОНКУРСЕ эстраднай песні «Узыходжанне за эдэльвейсам» наша юная спявачка Анастасія Язвінская выканала дзве песні і ўразіла журы і гледачоў яркасцю сцэнічнага вобраза і высокім узроўнем артыстычнага майстэрства. Дзяўчынка атрымала Дыплом I ступені.
У АДДЗЕЛ ЗАНЯТАСЦI НАСЕЛЬНIЦТВА райвыканкама часцей за ўсё заяўляюць вакансіі вагонабудаўнічы завод, які яшчэ цалкам не ўкамплектаваны кадрамі, завод аўтаагрэгатаў, дзе ствараюцца новыя рабочыя месцы, а таксама ДУКВП «Райсэрвіс» і УКП ЖКГ. Не існуе кадравых праблем у ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь», ЗТАА «Дахавы завод ТэхнаНIКОЛЬ», Асіповіцкім вытворчым участку ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў», на хлебазаводзе.
НА БЯСПЛАТНЫМ АБСЛУГОЎВАННI ў райцэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва знаходзяцца 43 ветэраны вайны і члены іх сямей, у тым ліку 21 удзельнік ваенных дзеянняў, 8 інвалідаў, 5 сямей загінуўшых, 9 удзельнікаў працоўнага фронту.
ВАГОННАЕ ДЭПО ажыццяўляе капітальны рамонт з мадэрнізацыяй адміністрацыйна-бытавога будынка ПТА ў Слуцку. Увесь праект разлічаны на 3 мільярды рублёў, сёлета будзе зроблены першы пускавы комплекс (1,9 млрд. рублёў).
ГРУПА КАРЭСПАНДЭНТАЎ «НАРОДНАЙ ГАЗЕТЫ» наведала на гэтым тыдні наш раён. Калегі пабывалі на заводзе аўтаагрэгатаў, дахавым заводзе, у цэнтры рамёстваў і ў шэрагу іншых месцаў. Аб жыццядзейнасці Асіповіччыны будзе расказана ў адным з бліжэйшых нумароў выдання.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем