Асіповічы: коратка аб рознымм

Асіповічы: коратка аб рознымм

У раённым краязнаўчым музеі ў рамках традыцыйных Духоўных сустрэч заўтра а палове дванаццатай адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае Пакровам Прасвятой Багародзіцы. Пры садзейніцтве дабрачыннага Асіповіцкай акругі Васілія Белавуса гутарку з праглядам відэаматэрыялаў правядзе настаяцель храмаў у Прошчы і Дараганаве іераманах Максім (Юндзіл). Перад прысутнымі выступяць выхаванцы музычнай школы з Пратасевічаў і ўзорнага дзіцячага тэатра пад кіраўніцтвам Iрыны Церабільнік, майстар пескаграфіі Алена Ерашэвіч. Пройдуць майстар-класы, адбудзецца выстава ікон.

Натарыяльная кантора сёння праводзіць бясплатную кансультацыю грамадзян, прымеркаваную да Дня маці.

Працягваецца вакцынацыя супраць грыпу. Прышчапіцца можна ў кабінеце № 113 райпаліклінікі з 8.30 да 14.30, працэдурным кабінеце № 58 з 14.00 да 18.30, у суботу  тут жа — з 8.00 да 13.00. Перад гэтым неабходна атрымаць у доктара допуск на прышчэпку. За сродкі рэспубліканскага бюджэта ўжо прышчэплена 2983 чалавекі, з якіх дзяцей — 245, дарослых — 2738.

У другім адборачным этапе ХV Міжнароднага дзіцячага конкурсу “Музыка надзеі”, I тур якога праходзіў у Магілёве, удзельнічалі і 2 нашы юныя скрыпачкі — вучаніцы ДШМ №1 Ксенія Рашэтнікава (настаўнік Зоя Сцепанян)  і ДШМ №2 Паліна Луфер (Валянціна Андрэева). Апошняя прадставіць вобласць на заключным этапе, які пройдзе ў пачатку снежня ў Гомелі.

15 кастрычніка — Міжнародны дзень чыстых рук. Ён ставіць мэтай прыцягнуць увагу людзей да своечасовага і правільнага мыцця рук — працэдуры, што не толькі абараняе ад захворванняў, але і прыпыняе іх рост.

У раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў 221 групе дадатковую адукацыю атрымліваюць 3139 дзяўчынак і хлопчыкаў, якія займаюцца па 4 профілях: тэхнічным, мастацкім, грамадска-гуманітарным, турысцка-краязнаўчым.

Райспажыўтаварыствам за сезон закуплена грыбоў і ягад на 58404 рублі: лісічак — 3,6 тоны, баравікаў — 25 кг, журавін — 20 тон, брусніц — 311 кг.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем