Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У раёне працягваецца замена тэлефонных нумароў. У гарадское аддзяленне сувязі № 1 зараз трэба тэлефанаваць 52-4-50, № 2 — 79-2-42, у трэцяе — набірайце 52-4-77, пятае — 52-0-47.

У сувязі з рэарганізацыяй камунальных арганізацый дыспетчару АДУКВП “Райсэрвіс” (цяпер УКП ЖКГ) з 15 лістапада можна будзе дазваніцца па нумары 77-3-23.

Аб’ём паслуг камбіната бытабслугоўвання за 9 месяцаў — 100,1%. Пераважае сярод іх пашыў і рамонт адзення, чыстка, цырульныя паслугі. У індывідуальным пашыве лідыруюць пасцельная бялізна і трыкатаж. За студзень-верасень пашыў адзення прынёс 240,22 тыс. дэнамінаваных рублёў, хімчыстка — 15,1 тысячы, цырульня — 126,9 тысячы.

У Карытненскім сельсавеце з пачатку года прайшло 9 пасяджэнняў савета грамадскага пункту аховы парадку, куды было запрошана 53 чалавекі з асацыяльнымі паводзінамі. У выніку работы з удзелам супрацоўнікаў райаддзела міліцыі, пракуратуры, пажарнай службы 4 жыхары закадзіраваліся і вядуць здаровы лад жыцця, двое працаўладкаваліся, адзін накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Дарожны майстар Асіповіцкай дыстанцыі пуці Галіна Шухрай ва ўрачыстай абстаноўцы прынята ў клуб “Ганаровы чыгуначнік”, у якім сёння налічваецца 164 работнікі сталёвай магістралі Магілёўскага аддзялення.

Па праграме “Маладзёжная практыка” з пачатку года ў нас працаўладкавана 4 выпускнікі навучальных устаноў, якія мелі свабоднае размеркаванне. Па  1 маладым работніку першае працоўнае месца набылі ў рыбгасе, УКП ЖКГ, ПГУП “Панатрэйд” і ПУП “Прусакоў”.

Цэнтральная райбальніца за 9 месяцаў аказала платных паслуг па ультрагукавым даследаванні 2 512 чалавекам на суму 21,03 тыс. рублёў. Найбольшай папулярнасцю сярод пацыентаў карысталіся УГД органаў брушной поласці і шчытападобнай залозы.

У разлікова-касавым цэнтры №13 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” паведамілі, што ў раёне знаходзіцца ў абарачэнні 7802 пластыкавыя карткі іх банка. Карыстальнікі аддаюць перавагу міжнародным. Усё большую папулярнасць набывае “Моцная картка” — яе годнасць ужо ацаніла 122 чалавекі. 720 грамадзян пажылога ўзросту атрымоўваюць пенсію з пакетам паслуг “Клопат”. Маладым кліентам прыйшлася даспадобы віртуальная “Нереальная карта”, якая дазваляе рабіць пакупкі праз інтэрнэт. Яе ўжо набыло 46 асіпаўчан.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем