Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Брыгаду хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі з 26 верасня можна будзе выклікаць толькі па нумары 103, па тэлефоне 36-3-03 заяўкі прымацца не будуць.

Iнфармацыйная дошка, прымеркаваная да 155-годдзя Магдалены Радзівіл, будзе ўстаноўлена сёння ў вёсцы Дуброва. Мерапрыемства распачнецца ў 13 гадзін.

Два залатыя медалі атрымала ВУП “Малочны полюс” на Міжнароднай канферэнцыі Еўразійскага эканамічнага саюза па вытворчасці і перапрацоўцы малака, якая праходзіла ў верасні ў г. Сочы. Прадукты-фаварыты — сыроватка сухая малочная дэмінералізаваная СД-90 і сырок тварожны глазураваны “Веселые внучата” з какосавай стружкай і водарам ваніліну.

22 тысячы тон цукровых буракоў паступіла ад гаспадарак нашага, Бабруйскага, Кіраўскага і Пухавіцкага раёнаў з пачатку верасня на Асіповіцкі буракапрыёмны пункт Слуцкага цукроварафінаднага камбіната. Ураджай культуры значна лепшы, чым летась: у 2015 годзе за ўвесь сезон было прынята 32 тысячы тон салодкіх караняплодаў.

ЗТАА “Белфідагра” за студзень-жнівень адправіла за межы краіны 5599,4 тоны прэміксаў і бялкова-мінеральных вітамінных дабавак. Аб’ёмы экспарту склалі 5937 тысяч долараў ЗША. Асноўныя партнёры прадпрыемства знаходзяцца ў Расійскай Федэрацыі.

7 гандлёвых пляцовак — 6 у райцэнтры і 1 у пасёлку Ялізава — вызначаны для правядзення восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў.

Рабіна, чый ураджай у гэтым годзе асабліва шчодры, прымаецца ва ўсіх магазінах райспажыўтаварыства. Кошт за кілаграм ягады — 20 капеек.

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі сёлета мае ў розных населеных пунктах раёна 3168 выхаванцаў, якія наведваюць 228 аб’яднанняў.

Капілкі — менавіта гэты тавар стаў карыстацца павышанай папулярнасцю сярод наведвальнікаў гандлёвых кропак Асіповіцкага філіяла ААТ “Магілёўсаюздрук” пасля ўвядзення ў абарот манет. Зараз лінейка “зберагальнікаў сямейных скарбаў” налічвае каля трох дзясяткаў разнавіднасцей.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость