Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама з пачатку года па сярэдзіну ліпеня звярнулася за дапамогай у працаўладкаванні 1.014 чалавек, з якіх 750 атрымалі афіцыйны статус беспрацоўнага. За той жа перыяд праз службу занятасці знайшоў работу 651 зямляк, у тым ліку 459 беспрацоўных.

Магілёўскі аблкамітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя днямі падвёў вынікі другога — абласнога— этапу Рэспубліканскага конкурсу на лепшую публікацыю экалагічнага  зместу. Сярод пераможцаў і двое асіпаўчан. Першае месца ў катэгорыі “навучэнцы” заняў вучань СШ № 4 Аляксей Косаў, другое ў катэгорыі “прафесіяналы” — рэдактар аддзела эканомікі “раёнкі” Дзмітрый Саўрыцкі.

Асноўныя пацыенты гарадской ветэрынарнай станцыі летам — каты і сабакі. Дамашнія любімцы пакутуюць ад страўнікава-кішачных расстройстваў, глістоў, вушной каросты, захворванняў вачэй. Ёсць і відаспецыфічныя паталогіі. Каты схільныя да мочакаменнай хваробы, а сабакі — да вірусных інфекцый.

Для ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” выпуск хлебнага квасу з’яўляецца досыць неадназначнай справай. Прадукт, бясспрэчна, высакаякасны і натуральны, але мае кароткі тэрмін захавання і жорстка прывязаны да надвор’я попыт. З улікам гэтых абмежаванняў прадпрыемства варыць у тыдзень 1.000 літраў квасу — большыя аб’ёмы гандлёвыя арганізацыі заказваць не рызыкуюць.

У прадстаўніцтва БРУСП “Белдзяржстрах” па Асіповіцкім раёне пададзена 20 заяў аб выплаце страховак за ўрон, нанесены нерухомай маёмасці моцным ветрам 13 ліпеня. Сукупны аб’ём выплат складзе 2,5 тысячы рублёў: пераважная большасць гаспадароў пашкоджаных сядзіб мела полісы абавязковага страхавання, якія пакрываюць толькі частку магчымых страт. Стыхія нанесла шкоду паселішчам Лапіцкага сельсавета, і менавіта тут зараз адчуваецца ажыўленне інтарэсу да добраахвотнага страхавання маёмасці, пры якім сума ўрону кампенсуецца цалкам. Відавочна – пад уплывам нагляднага прыкладу аднавяскоўцаў.

Последние новости

Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: поставить на колени Беларусь и Россию никому не удастся

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

1 августа 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Да працы і абароны — аднолькава сумленна

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Герой Беларуси, первая белорусская женщина-космонавт Марина Василевская посетила Осиповичи

1 августа 2025
Читать новость
Общество

ЗАО “ОЗТМ” в числе лучших белорусских экспортеров

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем