Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Па паведамленні райЦГЭ, на тэрыторыі Ясенскага сельсавета зафіксаваны 1 выпадак шаленства дзікай лісы. Па антырабічную дапамогу з пачатку года звярнуўся 91 жыхар раёна, у тым ліку 21 вясковец. Ад жывёл, якія маюць гаспадара, пацярпела 77%, ад бадзяжных — 30%, дзікіх — 3% тых, хто звярнуўся па меддапамогу.

ААТ “Рыбгас “Свіслач” за студзень-чэрвень рэалізавана 117 тон жывой рыбы. Паслугай платнай рыбалкі, якая арганізавана на адной з сажалак рыбгаса, сёлета скарысталася 850 рыбаловаў-аматараў.

Творчыя калектывы раённага цэнтра культуры і адпачынку на днях адправіліся ў Прагу на міжнародны фестываль “Festinfo”. З беларускай нацыянальнай і сучаснай культурай чэхаў пазнаёмяць удзельнікі народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Дзівакі”, узорнага ансамбля танца “Крынічка” і студыі эстраднага танца “Puzzle”.

Нядрэнны ўраджай збіраюць землякі ў лясах і на сваіх прысядзібных участках: з пачатку лета райста закупіла ў насельніцтва 15,2 тоны чарніц, 4,2 — клубніц, 120 кг чарэшні. Зараз поўным ходам ідзе нарыхтоўка маладой бульбы: сёння ў сховішчах спажыўтаварыства яе назапашана 6,8 тоны.

У аддзеле працы і занятасці насельніцтва райвыканкама на ўліку знаходзіцца 312 грамадзян, 263 з іх зарэгістравана ў якасці беспрацоўных. Для працаўладкавання прапануецца 336 вакансій. Дарэчы, калі раней большасць свабодных працоўных месцаў былі па рабочых спецыяльнасцях, то сёння патрабуюцца спецыялісты з высокім узроўнем адукацыі і кваліфікацыі.

У Татаркаўскім сельсавеце па выніках абследавання 364 домаўладанняў выдадзена 54 прадпісанні, у тым ліку 18 — кіраўнікам арганізацый і ўстаноў. Iдзе работа па добраўпарадкаванні: наведзены парадак на могілках і мемарыяльных комплексах, 2 пустуючыя дамы прызнаны судом безгаспадарнымі, ліквідавана 25 несанкцыянаваных сметнікаў, а замест 25 спілаваных аварыйных дрэў з’явіўся 31 саджанец.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем