Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Па 26 чэрвеня РАУС праводзіць мерапрыемствы па прафілактыцы забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Iнфармацыю пра асоб, схільных да правапарушэнняў, можна паведаміць па тэлефоне кругласутачнай “гарачай лініі” 51-8-90.

З-за моцных ветру і дажджу, што абрынуліся на горад у мінулы аўторак, пацярпелі зялёныя насаджэнні: 7 дрэў павалілася ў парках, 15 — на вуліцах. У першую чаргу ДУКВП “Райсэрвіс” вывезены буралом, які замінаў дарожнаму руху на Iнтэрнацыянальнай і  Кастрычніцкай. Усе наступствы ліквідаваны максімальна аператыўна.

На нарыхтоўцы кармоў сельгаспрадпрыемствамі раёна задзейнічана 35 касілак і 22 кормаўборачныя камбайны. Першым укосам скошана 11.520 га плошчаў. Пачалася ўборка аднагадовых траў на корм: зараз скошана 107 га. Усяго ж нарыхтавана 2.580 тон сена (26% да задання), 38.331 сенажу (34%), 4.827 сіласу (5%).

Па інфармацыі КДУП “Адзіны разліковы цэнтр” на 1 чэрвеня запазычанасць звыш 3 месяцаў па аплаце паслуг “Райсэрвіса” складае 696 млн рублёў па         366 асабовых рахунках, 226 млн павінны УКП ЖКГ 207 уладальнікаў рахункаў, у “Водаканала” 151 даўжнік, які не выплаціў 47,432 млн рублёў.

У Градзянскім сельсавеце з пачатку года абследавана 455 домаўладанняў, выдадзена 106 прадпісанняў, 20 з іх кіраўнікам арганізацый. Складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы, накладзены штрафы на суму 630 тысяч рублёў. Ліквідаваны 51 несанкцыянаваны сметнік, знесена 2.171 м старых агароджаў і 6 безгаспадарчых дамоў, ачышчана ад хмызняку 800 м2 тэрыторыі, спілавана 55 аварыйных дрэў. У цэлым на добраўпарадкаванне ўжо затрачана звыш 52 млн рублёў.

32 млн рублёў заплацілі жыхары Асіповіч за паслугі платнай аўтастаянкі. Карыстанне адным з 49 месцаў для захавання машын на працягу месяца абыходзіцца ўладальнікам легкавых аўто ў 181 тысячу, на суткі — 12, а 1 гадзіна знаходжання транспартнага сродку пад аховай каштуе 1 тысячу рублёў.

У аддзел прымусовага выканання ў бягучым годзе паступіла 5.909 выканаўчых вытворчасцей на агульную суму 32 млрд 132 млн 339 тысяч рублёў; з іх скончана 1.656 на 6 млрд 392 млн 807 тысяч.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость