Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Экспазіцыі трох залаў раённага гісторыка-краязнаўчага музея прысвечаны Вялікай Перамозе. Фотавыстава, асобны пакой “1941-1943 гады”, тэматычная падборка асіповіцкіх калекцыянераў — значкі, маркі, канверты, паштоўкі, медалі і іншае, чакаюць наведвальнікаў. Установа будзе працаваць і ў святочны дзень.

25.203 адцісканні — столькі дзён прайшло з Дня Перамогі — збіраюцца “сабраць” 9 Мая сумеснымі намаганнямі аматары варкаўта пры падтрымцы БРСМ у гарадскім парку пасля асноўных урачыстасцей. Далучыцца да акцыі могуць усе жадаючыя!

Паслугу часовага прытулку грамадзянам, якія апынуліся ў крызіснай сітуацыі (пацярпелі ад насілля, стыхійных бедстваў і інш.), аказвае раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У спецыяльна абсталяваным памяшканні могуць размясціцца 3 чалавекі і знаходзіцца тут да 10 дзён.

Глазураваныя сыркі, якія выпускаюцца Асіповіцкім вытворчым цэхам ААТ “Бабушкина крынка” — кіруючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”, за шырокі асартымент і якасць прадукцыі адзначаны Дыпломам II ступені на рэспубліканскім конкурсе спажывецкіх пераваг “Прадукт года-2014”.

Каля дзясятка землякоў у дзень карыстаюцца паслугай сайта talon.by, заказваючы сабе квіткі на прыём да ўрача. Часцей за ўсё інтэрнэт-заяўкі паступаюць на візіт да вузкіх спецыялістаў.

Група “Дамскі капрыз” танцавальнай школы Дзіяны Шатанавай увайшла ў тройку лідараў на адкрытым чэмпіянаце краіны па сучасных танцах, які праходзіў нядаўна ў сталіцы. Адметна, што калектыў аб’яднаў асіпаўчанак рознага ўзросту — самай старэйшай ужо за 50.

З 15 мая па 30 верасня — сезон палявання на дарослых самцоў казулі еўрапейскай трафейнай якасці з выкарыстаннем паляўнічага ружжа, а таксама на ваўка, лісіцу звычайную, янотападобную сабаку ружэйным і безружэйным спосабам з засады, з падыходу, загонам з пад’езду. Паляванне на дзіка праводзіцца згодна з “Часовым палажэннем аб асобым рэжыме выкарыстання рэсурсаў дзіка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.

11 сажалак — 5 нагульных і 6 для гадавання — зарыбляе зараз ААТ “Рыбгас “Свіслач”. Каля 70% “пасадачнага матэрыялу” складае карп. Таксама ў спісе таварнай рыбы амур, таўсталобік, шчупак і сом.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем