Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Дзень падпIсчыка пройдзе заўтра ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі: усе, хто ў суботу аформіць абанемент на «АК» на 3 або больш месяцаў, атрымаюць магчымасць выйграць бясплатны купон на размяшчэнне ў «раёнцы» аб’явы або віншавання.

Раённая акцыя «Лета! Умацуем сваё здароўе!» праводзіцца па 30 чэрвеня ва ўсіх установах горада і раёна. У яе рамках — урокі здароўя, конкурсы малюнкаў і плакатаў, спартыўныя мерапрыемствы, тэматычныя вечары, дыскатэкі, выступленні агітбрыгад.

Саюз пIсьменнIкаў краIны нядаўна ўручыў Дыплом пераможцу літаратурнага конкурсу вядомаму краязнаўцу Уладзіміру Кісялёву за кнігу «Параненыя ўспаміны: з акупацыйнага жыцця вёскі Дараганава», прадстаўленую Таварыствам беларускай мовы.

РэспублIканская мIжведамасная праграма «Клопат-2016», накіраваная на прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў, няшчасных выпадкаў сярод падлеткаў, арганізацыю іх летняга адпачынку, працягнецца па 1 кастрычніка.

Раённы Цэнтр народных рамёстваў арганізоўвае з 20 па 24 чэрвеня выставу работ удзельнікаў узорнай студыі па ткацтве «Чароўныя ўзоры» «Сакрэты арнаменту». Наведаць яе можна з 14.00 па 17.00.

ЯсенскIм сельсаветам выпісана 170 прадпісанняў нядбайным гаспадарам, у тым ліку 22 — юрыдычным асобам. За сезон скошана 2 гектары пустазелля, ліквідавана 64 несанкцыянаваныя сметнікі, з якіх звезена звыш 80 кубаметраў розных адыходаў. Знесена 360 метраў агароджы, адрамантавана 45. Спілена 56 аварыйных дрэў, раскарчавана ў вёсцы Заельнік 23 соткі зямлі. Знесена адна безгаспадарчая пабудова.

Выстава сабак нядаўна адбылася на тэрыторыі раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. 25 уладальнікаў чатырохногіх сяброў прадставілі экспертнай камісіі сваіх падапечных, сярод якіх 3 пароды гончых — англа-руская, руская і эстонская; 2 лаек — заходне-сібірская і паўднёва-еўрапейская, хорт (борзая — рус.) — рэдкая для нашай мясцовасці парода, а таксама нямецкія ягдтэр’еры.

КамбIнат бытавога абслугоўвання аказвае каля 20 відаў паслуг. Адна з самых запатрабаваных — аквачыстка падушак. За студзень-май выручка ад рэалізацыі склала 32,1 млн рублёў.

Райспажыўтаварыства з пачатку месяца закупіла клубніц прыкладна 3 тоны, агуркоў — 7,2, таматаў — 3,4, капусты — 3,2.

Кансервавы завод за студзень-май выпусціў 320 тысяч умоўных шклянак прадукцыі. У бліжэйшы час плануецца перапрацаваць каля               60 тон агуркоў, 20 — таматаў, 4 — сокаў канцэнтраваных.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость