Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Ва ўпраўленнI па працы, занятасцI I сацабароне райвыканкама паведамілі, што за мінулы і сёлетні год прынята 127 рашэнняў аб назначэнні сямейнага капіталу. 115 сямей ужо адкрылі дэпазітныя рахункі. Статус мнагадзетнай сям’і сёлета атрымалі яшчэ 43 “ячэйкі грамадства”.

У самым буйным гандлёвым цэнтры раёна “СIцI Мол” нядаўна адчынілася дзіцячая гульнявая пляцоўка, якая функцыянуе ў рэжыме самаабслугоўвання. Адміністрацыя спадзяецца, што бацькі ацэняць такі падарунак дзецям і будуць старацца сачыць за падтрыманнем абсталявання ў належным стане.

Басейн, якI размешчаны ў райцэнтры фIзпадрыхтоўкI, з 6 чэрвеня зачынены на прафілактычны рамонт. Аматары плавання змогуць займацца любімай справай на гарадскім пляжы.

ДРБУ № 199 за студзень-май выраблена 2.585 тон асфальтабетону, зроблены ямачны рамонт 9.568 м2 дарог, вырублена 13.358 м2 хмызняку, 1.306 дрэў, абкошана 269 км дарожных абочын і 101 км адхонаў.

Ветэранская арганIзацыя ЦРБ наведала гаючую крыніцу і храм у гонар іконы Божай Маці “Жываносная крыніца”. Медыкі пазнаёміліся з гісторыяй святога месца, паўдзельнічалі ў духоўнай гутарцы.

У сектары па ўпраўленнI дзяржмаёмасцю, прыватызацыI I прадпрымальнIцтву райвыканкама нагадалі, што працэс прыватызацыі жылля заканчваецца ў краіне 1 ліпеня. У раёне пакуль налічваецца каля 460 непрыватызаваных кватэр.

Працягваецца падпIска на II паўгоддзе на перыёдыку. Iндывідуальным і ведамасным падпісчыкам неабходна паспяшацца: працягнецца яна толькі па 24 чэрвеня!

ВучнI ДзIцячай школы мастацтваў № 2 паспяхова выступілі на III Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячага мастацтва “ЛьВенок” (Лідскі вянок). Вакальны ансамбль “Iскаркі” атрымаў Дыплом I ступені, Марыя Драбудзька — III ступені, а Паліна Пракапенка — фіналіста. Усіх іх падрыхтавала Любоў Пірагова. З Дыпломам фіналіста вярнулася з фэсту і Юліяна Корж — навучэнка Вольгі Давідовіч.

У раённай газеты зарэгістраваны 1500-ты сябар у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”. Гэта Таццяна Клунко.

Последние новости

Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: поставить на колени Беларусь и Россию никому не удастся

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

1 августа 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Да працы і абароны — аднолькава сумленна

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Герой Беларуси, первая белорусская женщина-космонавт Марина Василевская посетила Осиповичи

1 августа 2025
Читать новость
Общество

ЗАО “ОЗТМ” в числе лучших белорусских экспортеров

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем