Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Раённы бацькоўскі сход адбудзецца сёння на базе гімназіі. Яго асноўная тэма — прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх у летні перыяд, а таксама павышэнне эфектыўнасці міжведамаснага ўзаемадзеяння ў рабоце з дзецьмі.

Сезон квасу распачаты на ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”. Смачны і карысны напітак асіпаўчане могуць набыць не толькі ў гандлёвых кропках прадпрыемства, але і іншых прадуктовых магазінах горада.

Вёска Тарасавічы стала адным з асноўных аб’ектаў добраўпарадкавання ў Карытненскім сельсавеце: нядаўна тут знесены 3 безгаспадарчыя дамы, на ліквідацыю 6 пададзены дакументы, па 11 вядзецца работа камісіі. Значная ўвага надаецца грамадзянскім могілкам, якіх на тэрыторыі 6: пасля Радаўніцы вывезена смецце з ўсіх пагостаў, выпільваюцца аварыйныя дрэвы.

Каля тысячы сямей асіпаўчан, дзе выхоўваюцца дзеці, яшчэ маюць патрэбу ў аўтаномных пажарных апавяшчальніках.

ВУП “Малочны полюс” сёлета актыўна займаецца распрацоўкай паўцвёрдых і цвёрдых сыроў у латэксным пакрыцці з працяглым — 2-3 месяцы — тэрмінам выспявання. Нядаўна наладжаны выпуск 2 новых відаў з выкарыстаннем італьянскай тэхналогіі “Пармизано де Люкс” і “Фиоре”, асвоены сыр “Truffe”. Па просьбах спажыўцоў-гурманаў на прадпрыемстве варацца  сыры з водарам адтопленага малака “Черный графъ” і “Венский”.

Цукровыя буракі і тэхналогія догляду за гэтай культурай сталі тэмай семінара для аграрыяў раёна, які прайшоў пазаўчора на базе ААТ “Лапічы”. Сёлета палеткі салодкіх караняплодаў займаюць на Асіповіччыне 650 гектараў.

20 жыхароў раёна звярнуліся ў красавіку-маі з укусамі кляшчоў у інфекцыйны кабінет райпаліклінікі. Усім праведзена прафілактыка захворвання Лайм-барэліёзам.

Маршрутным таксі “Асіповіцкі экспрэс”, што звязвае райцэнтр са сталіцай, за два месяцы скарысталася каля 10 тысяч пасажыраў. Найбольш папулярныя рэйсы ранішнія — у 6.15 і 8.15, а таксама вячэрнія ў нядзелю.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем