Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Кінатэатр «Радзіма» напярэдадні Дня Перамогі правёў дабрачынны паказ мастацкага фільма «72 гадзіны», сюжэт якога заснаваны на рэальных фактах. На яго былі запрошаны ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі ветэранскіх суполак горада.

«Служу Айчыне» — так назваў сваю кнігу ўраджэнец Асіповіччыны Аркадзь Гурэвіч. На яе старонках аўтар расказвае пра ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне і пасляваенную службу, надаючы вялікую ўвагу патрыятычнаму выхаванню моладзі. Першы раздзел твора прысвечаны жыццю Дараганава ў даваенны час і пасля Перамогі, расказваецца пра населены пункт, школу, музей, землякоў. Новае выданне хутка з’явіцца ў бібліятэках.

Лясгас надзейна падрыхтаваўся да летняга пажаранебяспечнага сезона. Набыта тэхніка павышанай праходнасці: гусенічны балотаход ГТ-МУ, 2 машыны АРС-14 для тушэння пажараў. Таксама з’явілася палявая кухня для харчавання асабовага складу, 2 ёмістасці на 9 тон вады, радыёстанцыя, пажарныя рукавы і іншае абсталяванне.

Аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі РАУС паведамляе, што з мэтай процідзеяння незаконнай міграцыі, аздараўлення крымінагеннай абстаноўкі, звязанай са знаходжаннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, папярэджання злачынстваў на тэрыторыі раёна 17-20 мая праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Нелегал».

РАНС паведамляе: па 1 чэрвеня прадоўжыцца прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”, прымеркаваная да Дня сям’і і Дня абароны дзяцей. Мэта — прыцягненне ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з  удзелам дзяцей і забеспячэнне іх агульнай бяспекі.

Адрас вэб-сэрвісу аддзела ЗАГС Асіповіцкага райвыканкама цяпер — osipovichi.zags.by. Карыстальнікі сеткі інтэрнэт маюць магчымасць ажыццявіць тут папярэдні запіс на рэгістрацыю шлюбу і азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй, якая датычыць аддзела.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем