Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Кінатэатр “Радзіма” напярэдадні Дня Перамогі правёў дабрачынны паказ мастацкага фільма “72 гадзіны”, сюжэт якога заснаваны на рэальных фактах. На яго былі запрошаны ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі ветэранскіх суполак горада.

“Служу Айчыне” — так назваў сваю кнігу ўраджэнец Асіповіччыны Аркадзь Гурэвіч. На яе старонках аўтар расказвае пра ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне і пасляваенную службу, надаючы вялікую ўвагу патрыятычнаму выхаванню моладзі. Першы раздзел твора прысвечаны жыццю Дараганава ў даваенны час і пасля Перамогі, расказваецца пра населены пункт, школу, музей, землякоў. Новае выданне хутка з’явіцца ў бібліятэках.

Лясгас надзейна падрыхтаваўся да летняга пажаранебяспечнага сезона. Набыта тэхніка павышанай праходнасці: гусенічны балотаход ГТ-МУ, 2 машыны АРС-14 для тушэння пажараў. Таксама з’явілася палявая кухня для харчавання асабовага складу, 2 ёмістасці на 9 тон вады, радыёстанцыя, пажарныя рукавы і іншае абсталяванне.

Аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі РАУС паведамляе, што з мэтай процідзеяння незаконнай міграцыі, аздараўлення крымінагеннай абстаноўкі, звязанай са знаходжаннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, папярэджання злачынстваў на тэрыторыі раёна 17-20 мая праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нелегал”.

РАНС паведамляе: па 1 чэрвеня прадоўжыцца прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”, прымеркаваная да Дня сям’і і Дня абароны дзяцей. Мэта — прыцягненне ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з  удзелам дзяцей і забеспячэнне іх агульнай бяспекі.

Адрас вэб-сэрвісу аддзела ЗАГС Асіповіцкага райвыканкама цяпер — osipovichi.zags.by. Карыстальнікі сеткі інтэрнэт маюць магчымасць ажыццявіць тут папярэдні запіс на рэгістрацыю шлюбу і азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй, якая датычыць аддзела.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем