Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Яравая сяўба на Асіповіччыне на ўчарашнюю раніцу дасягнула 40-працэнтнага рубяжу: сеялкі пабывалі ўжо на 6.000 гектарах. Ранніх збожжавых і зернабабовых культур пасеяна 91%. Па ўсіх пазіцыях лідзіруе філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”.

Больш за паўтысячы хлопчыкаў і дзяўчынак атрымаюць сёлета пуцёўкі ў стацыянарныя кругласутачныя лагеры “Пціч” і “Крыніца”. Усяго ж на работу ўсіх аздараўленчых лагераў са сродкаў рэспубліканскага бюджэту будзе выдзелена звыш 1,5 млрд рублёў.

Пратасевіцкі СДК стаў пераможцам у сваёй групе ў штогадовым спаборніцтве на лепшую арганізацыю работы па захаванні і развіцці культуры Магілёўскай вобласці па выніках 2015 года.

1 мільярд рублёў атрымае раён сёлета з рэспубліканскага дарожнага фонду. Сродкі будуць накіраваны на капітальны рамонт вуліцы Рабоча-Сялянскай — яна з’яўляецца часткай рэспубліканскай дарогі.

За I квартал пральняй ААТ “Асіповіцкі КБА” аказана паслуг на 585,8 млн рублёў, хімчысткай — 36,4.

Каля 3,5 тысячы чалавек у дзень у сярэднім наведваецца ў магазін “Еўраопт” па вуліцы Сумчанкі. З надыходам цёплага перыяду колькасць пакупнікоў павялічваецца.

Акцыя “Чысты вадаём”, арганізаваная рэспубліканскім ДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”, працягнецца па 27 красавіка.

8.430 тон мукі выпушчана за студзень-сакавік Асіповіцкім вытворчым участкам ААТ “Бабруйскі камбінат хлеба-прадуктаў”. Iржаной — 5.862 тоны, пшанічнай — 2.532, аўсянай — 36.

Удзельнікам II міжнароднага фестывалю-конкурсу таленавітых дзяцей і моладзі “Новыя вяршыні-2016”, які прайшоў у сталіцы, быў і калектыў “Крышталь” МПЦ “Равеснік”. Свае музычныя нумары на суд журы прадставіла малодшая і старэйшая групы.

Экспарт паслуг па міжнародных перавозках аўтапарка № 19 за I квартал склаў $23,8 тысячы — на 26% больш, чым за такі ж перыяд летась. На ўзроўні 217% міжнародны прабег: 135.133 кіламетры супраць 62.304.

Нагадваем: артыкулам 15.57 Кодэкса краіны “Аб адміністрацыйных правапарушэннях” за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных астаткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем