Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

З 1 красавіка па 30 мая забаронена лоўля ўсіх відаў рыбы ў рыбалоўных угоддзях вобласці, за выключэннем аматарскага рыбалоўства адной вудай ці спінінгам у светлы час сутак з берага. Лоўля шчупака звычайнага забаронена з 1 сакавіка па 15 красавіка, судака — з 15 красавіка па 30 мая.

Краязнаўца Станіслаў Лукашэвіч на рэспубліканскім семінары “Гісторыя праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”, які прайшоў у прыходзе ў гонар іконы Божай Маці “Усіх Смуткуючых Радасць”, прадставіў  удзельнікам форуму макет кнігі “Памяць праваслаўя”, прысвечанай гісторыі праваслаўя Асіповіччыны. Будзем чакаць з’яўлення кнігі на паліцах бібліятэк і кнігарняў.

У Дараганаўскай участковай бальніцы працуе 35 ложкаў сястрынскага догляду: на пачатак года тут знаходзілася 29 пацыентаў, зараз — 33. У стацыянары за студзень-люты кваліфікаваную медыцынскую дапамогу атрымалі 59 вяскоўцаў і 31 жыхар райцэнтра. Лячэнне і догляд за хворымі ажыццяўляюць урач, 15 прадстаўнікоў сярэдняга медыцынскага персаналу, у тым ліку фельчар і акушэр, 21 работнік займаецца гаспадарча-абслуговай дзейнасцю.

У Дрычынскім сельсавеце, у 10 населеных пунктах якога пражывае 340 чалавек, з пачатку года выдадзена 116 даведак аб месцы жыхарства і складзе сям’і, 1 — аб нараджэнні, складзена 7 актаў аб смерці, здзейснена тры натарыяльныя дзеянні: аформлены 2 даверанасці і 1 завяшчанне.

Кіёскі “Магілёўсаюздрука” ў сакавіку ў чарговы раз парадавалі калекцыянераў навінкамі. Прыхільнікі рарытэтных машын ужо могуць прыступаць да зборкі мадэлі легендарнага аўтамабіля “ЗИС-110” — калекцыя налічвае 120 выпускаў. Пакупнікі збору “Чтимые иконы и чудотворные образы” не толькі даведаюцца пра звычаі Рускай праваслаўнай царквы, гісторыю свят і пастоў, але і папоўняць свае калекцыі 24 асвечанымі абразамі. З творчасцю вялікіх архітэктараў пазнаёміць серыя кніг у цвёрдай вокладцы з аднайменнай назвай.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем