Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Лапіцкім сельсаветам актыўна вядзецца работа па навядзенні парадку на зямлі. Апошнім часам выпісана 14 прадпісанняў фізічным асобам і 2 — юрыдычным. Жыхарамі Вялікай Гравы праведзены суботнік па ўборцы вуліц і падворкаў вёскі. Сяльчане з Малой Гравы разам выйдуць пазмагацца з паслязімовым смеццем заўтра. А за пустуючымі землямі агульнага ка-рыстання ў 160 гектараў замацаваны арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі Савета.

Асіпаўчанка Рэгіна Крылова, якая працуе тэлефаністкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Магілёўскага ад-дзялення Беларускай чыгункі, нядаўна з рук Прэзідэнта атрымала ордэн Маці. Разам з мужам яна выхоўвае 5 дзяцей ва ўзросце ад 2 да 19 гадоў. Усяго ж па раёне такую пачэсную ўзнагароду маюць 62 жанчыны, 2 з іх сталі ардэнаносцамі летась.

У райбальніцы на дыспансерным уліку знаходзіцца 2.613 інвалідаў, з іх — 220 дзяцей. Па-сведчанне I групы маюць 498 чалавек, II — 1.267, III — 848.

Сталі лаўрэатамі I Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Музыкі святло», які праходзіў на тыдні ў сталіцы, выхаванцы Алены Батурынай Глеб Шабуня, Леанід Баброў і ўдзельнікі ўзорнага харэаграфічнага ансамбля «Крынічка» пад кіраўніцтвам Марыі Шабуневіч з ДШМ № 1. Першыя два выступалі ў намінацыі «Мастацкае чытанне» і ўзняліся адпаведна на 1 і 3 прыступкі. Юныя танцоры сталі ўладальнікамі срэбра ў намінацыі «Харэаграфія». Сёння ж на базе школы праходзіць I раённы конкурс юных піяністаў «Люблю іграць».

330 хлопчыкаў і дзяўчынак з устаноў адукацыі Асіповіччыны правядуць вясновыя канікулы ў школьных аздараўленчых лагерах, 30 з іх адпачнуць на базе спартыўнай школы. У сувязі з павелічэннем грашовых норм на харчаванне бацькоўская даплата па ўзроставай шкале складзе ад 148 да 170 тысяч рублёў.

1 мільярд рублёў выдзелены сёлета для працягу будаўніцтва тэрапеўтычнага корпуса райбальніцы.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем