Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Лапіцкім сельсаветам актыўна вядзецца работа па навядзенні парадку на зямлі. Апошнім часам выпісана 14 прадпісанняў фізічным асобам і 2 — юрыдычным. Жыхарамі Вялікай Гравы праведзены суботнік па ўборцы вуліц і падворкаў вёскі. Сяльчане з Малой Гравы разам выйдуць пазмагацца з паслязімовым смеццем заўтра. А за пустуючымі землямі агульнага ка-рыстання ў 160 гектараў замацаваны арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі Савета.

Асіпаўчанка Рэгіна Крылова, якая працуе тэлефаністкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Магілёўскага ад-дзялення Беларускай чыгункі, нядаўна з рук Прэзідэнта атрымала ордэн Маці. Разам з мужам яна выхоўвае 5 дзяцей ва ўзросце ад 2 да 19 гадоў. Усяго ж па раёне такую пачэсную ўзнагароду маюць 62 жанчыны, 2 з іх сталі ардэнаносцамі летась.

У райбальніцы на дыспансерным уліку знаходзіцца 2.613 інвалідаў, з іх — 220 дзяцей. Па-сведчанне I групы маюць 498 чалавек, II — 1.267, III — 848.

Сталі лаўрэатамі I Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў “Музыкі святло”, які праходзіў на тыдні ў сталіцы, выхаванцы Алены Батурынай Глеб Шабуня, Леанід Баброў і ўдзельнікі ўзорнага харэаграфічнага ансамбля “Крынічка” пад кіраўніцтвам Марыі Шабуневіч з ДШМ № 1. Першыя два выступалі ў намінацыі “Мастацкае чытанне” і ўзняліся адпаведна на 1 і 3 прыступкі. Юныя танцоры сталі ўладальнікамі срэбра ў намінацыі “Харэаграфія”. Сёння ж на базе школы праходзіць I раённы конкурс юных піяністаў “Люблю іграць”.

330 хлопчыкаў і дзяўчынак з устаноў адукацыі Асіповіччыны правядуць вясновыя канікулы ў школьных аздараўленчых лагерах, 30 з іх адпачнуць на базе спартыўнай школы. У сувязі з павелічэннем грашовых норм на харчаванне бацькоўская даплата па ўзроставай шкале складзе ад 148 да 170 тысяч рублёў.

1 мільярд рублёў выдзелены сёлета для працягу будаўніцтва тэрапеўтычнага корпуса райбальніцы.

Последние новости

Общество

Программа мероприятий ко Дню города Осиповичи

30 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Память жива. История, описанная в научно-исследовательской краеведческой работе “Война глазами детей: свидетели Дарагановского гетто”

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Студотряд с запахом хлеба. Учащиеся осиповичского колледжа в составе стройотряда помогают нашим хлебопекам.

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем начальника отдела статистики труда Главного статистического управления Могилёвской области

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июля для всех знаков зодиака

30 июля 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем