Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Каля паўсотні асіпаўчан ва ўзросце ад 50 да 65 гадоў па асабістай ініцыятыве прайшлі прафілактычнае абследаванне на прадмет выяўлення захворванняў кішэчніка ў раённай бальніцы. Зараз запіс на правядзенне каланаскапіі вядзецца ўжо на красавік.

Фінал конкурсу прафмайстэрства “Майстар года” адбыўся днямі ў абласным цэнтры. У ім удзельнічалі педагогі з устаноў прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у тым ліку і майстар вытворчага навучання нашага каледжа Антон Баравік. Ён прадэманстраваў работу ў намінацыі “Умееш сам — навучы другога”, — часопісны столік з падручных матэрыялаў.

У раённым Цэнтры народных рамёстваў стараюцца папулярызаваць розныя тэхнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вось і ў чацвер з 11 да 13 гадзін пройдзе майстар-клас роспісу па шкле Маргарыты Жыгалкоўскай.

Удзел у рэспубліканскім фестывалі “Global Fashion Show”, які прайшоў у нядзелю ў сталіцы, прынёс поспех педагогам дадатковай адукацыі ЦТДіМ Святлане Багаевай і Ганне Смолка. Тэатр мод пад іх кіраўніцтвам прадставіў на суд журы 2 калекцыі адзення “Магія кветак”, адна з якіх удастоена Дыплома I ступені.

Вяззеўскі сельсавет пасля наступстваў “Даніелы” ліквідаваў 7 аварыйных дрэў на грамадзянскіх могілках у вёсках Замошша і Ясянец. Немалая ўвага надаецца і пытанням добраўпарадкавання. З пачатку года выдадзена прадпісанне мясцоваму жыхару за безгаспадарчае ўтрыманне прысядзібнага ўчастка. На парадку дня — пытанне аб зносе 14 пустуючых дамоў, лёс 11 вырашаны летась.

У асабістых гаспадарках грамадзянамі раёна ўтрымліваецца  313 кароў. Найбольш за ўсё рагуль у Вяззеўскім сельсавеце — 59, Лапіцкім — 52, Дрычынскім — 42, Ліпенскім — 34, Пратасевіцкім — 25.

У раёне налічваецца 13 лазняў, з іх 3 — у горадзе. Столькі ж адносяцца да 2 разраду. У іх памывачны білет каштуе 18 тысяч рублёў, у безразрадных — 15. Летась было здзейснена амаль 43 тысячы чалавекапамывак. Найбольшая колькасць прыпадае на гарадскую лазню па вуліцы Кастрычніцкай — каля 17,5 тысяч, сярод сельскіх лідзіруе пасёлак Ялізава — 5 тысяч.

У павільёнах мясцовага філіяла ААТ “Магілёўсаюздрук” з’явіліся ў продажы новыя калекцыйныя выданні “Рыбалка. Энцыклапедыя рыбалова”, “Дыназаўры і свет Юрскага перыяду”, “Вялікія дынастыі свету”, якія ўжо паспелі знайсці сваіх спажыўцоў. Усяго на прылаўках знаходзіцца 53 найменні розных калекцыйных падборак.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость