Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

286 заказаў на паслугу “Віншаванне Дзеда Мароза” было аформлена напярэдадні Новага года райвузлом паштовай сувязі. Найбольшай папулярнасцю карыстаўся “Падарунак № 2”, які ўключаў пісьмо і мяккую цацку-падушку ў выглядзе малпачкі — такіх камплектаў адпраўлена 90.

Больш за 930 ялінак і сасонак прададзена на навагодніх кірмашах ДДЛГУ “Асіповіцкі вопытны лясгас”. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала амаль 57 млн рублёў.

3,5 тысячы тортаў 20 найменняў было выраблена ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да навагодне-калядных свят. Самым вялікім попытам карысталіся торты “Да свята” і “Iмператрыца” з глазурай “Люстраная карамель”. Усё часцей звяртаюць увагу землякі і на навінку — “Ляшчыну” з арэхавым паўфабрыкатам.

З вялікім поспехам прайшлі першыя дні работы новай кіназалы з сучасным абсталяваннем кінатэатра “Радзіма”: толькі 9-10 чысла фільмы ў фармаце 3D паглядзелі 552 землякі.

4.628 уладальнікаў хатняй жывёлы звярнуліся летась да спецыялістаў райветстанцыі, у тым ліку 2.929 — наконт лячэбнай дапамогі і хірургічных аперацый дамашнім гадаванцам.

2015 год — пік нараджальнасці ў Ясенскім сельсавеце за апошняе дзесяцігоддзе: летась тут з’явілася на свет 12 маленькіх жыхароў. У 2007 годзе, напрыклад, немаўлят было толькі 2.

50.214 білетаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа і 17.896 — на пасажырскія набыта землякамі ў білетных касах вакзала ст. Асіповічы на працягу мінулага года.

143 чалавекі адбываюць зараз пакаранне ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу № 48. Большасць з іх — абавязаныя асобы. Працаўладкаваны парушальнікі закону ў асноўным на ААТ “АЗАА”, ДУКВП “Райсэрвіс”, філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына” і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.

10,5 тысячы кніг папоўнілі цэнтралізаваную бібліятэчную сетку раёна ў 2015 годзе. З іх на беларускай мове — 2.067. Пераважную колькасць складае мастацкая літаратура — больш за 8 тысяч экзэмпляраў. Папаўняўся фонд з розных крыніц. Прычым, каля паўтысячы кніг бібліятэкам падарылі самі чытачы.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость