Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

ВынIкI VII конкурсу на лепшую агра-сядзIбу падвялі ў Магілёўскай вобласці, і ў намінацыі «Лепшы старт» пераможцай стала сядзіба «Каменная горка» з вёскі Свіслач. А яшчэ сёлета ўведзена дадатковая прэмія «Залаты фонд аграэкатурызму» — і яе ўдастоены 13-гадовы сын гаспадароў нашай сядзібы-прызёра Міша Мірончык. Натуральна, пераможцы адзначаны ўзнагародамі.

Раённы вузел паштовай сувязI аказвае паслугу для насельніцтва «Віншаванне Дзеда Мароза», якая ў пераднавагоднія дні вы-клікае цікавасць наведвальнікаў. Ужо заказана каля 70 пісем ад ляснога чараўніка і столькі ж святочных камплектаў з мяккай цацкай-падушкай. Да свята ў аддзяленнях сувязі рэалізуецца 48 найменняў навагодняй прадукцыі: ёлачныя цацкі, каралі, мішура, гірлянды, сімвал года — малпа і г.д.

Прайшоў раённы чэмпIянат па інтэлектуальных гульнях сярод піянерскіх дружын «Што? Дзе? Калі?». Дыплом I ступені ўручаны камандзе гімназіі, другое месца занялі цэльскія знатакі, на трэцяй прыступцы — вучні Пратасевіцкай СШ.

У дзIцячым санаторыI «СвIслач» за год прайшлі аздараўленне 3.695 хлопчыкаў і дзяўчынак. З іх 966 — інваліды ў суправаджэнні дарослых, а 209 дзяцей — у складзе спартыўнага лагера.

АДУКВП «РайсэрвIс» сведчыць: горад прыбраны і гатовы сустрэць 2016 год. Устаноўлены і ўпрыгожаны 4 ёлкі. У парку на паўднёвым баку райцэнтра лясная прыгажуня сёлета мае асабліва ўрачыстае аздабленне — набыта новае абсталяванне. Да канца навагодне-калядных свят гараджане і госці вечарам і раніцай змогуць любавацца святочнай ілюмінацыяй.

У ААТ «Гандаль» снежаньскія дні маюць салодкі прысмак: набываюцца цукеркі да свята. Напрыклад, райаддзел адукацыі, спорту і турызму закупіў для дзяцей ласункаў на 200 млн рублёў, СШ № 3 — каля 500 падарункаў, на 2 сотні больш — іншыя арганізацыі. У асартыменце амаль 50 гатункаў цукерак, іх пераважная большасць —  айчынная прадукцыя.

23-25 снежня жыхары ВязаўнIцы, Карытнага, ЛIпеня, СвIслачы, ЖорнаўкI, Краснага I ЯлIзава змогуць наведаць тэматычныя забаўляльныя праграмы, прысвечаныя самаму любімаму ў народзе святу. А тым, хто хоча ўпрыгожыць яліну сваімі рукамі, будзе карысна пабываць на выставе навагодніх цацак у раённым Цэнтры народных рамёстваў.

У аддзяленнI хуткай меддапамогI працуюць 2 урачы, 20 фельчараў і 15 вадзіцеляў. На начным пасту, размешчаным у пас. Ялізава, медыцынскую дапамогу аказваюць 2 фельчары. За лістапад 4 брыгады медработнікаў на 6 спецыялізаваных аўтамабілях выязджалі па выкліках хворых 1.126 разоў.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем