Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

На чыгуначнай станцыI «Дараганава» з пачатку года рэалізавана 26.886 квіткоў: 1.293 чалавекі скарысталіся паслугамі цягнікоў міжрэгіянальных і 25.593 — рэгіянальных ліній эканом-класа. 225 пасажыраў  аплацілі іх з дапамогай банкаўскіх картак, 4 атрымалі праязны дакумент дзякуючы магчымасцям інтэрнэта.

ДУА “АсIповIцкI раённы цэнтр карэкцыйна-развIваючага навучання I рэабIлIтацыI” наведваюць 57 дзяцей: 28 атрымліваюць карэкцыйную дапамогу, 20 навучаюцца па праграме спецыяльнай адукацыі, 9 малым узростам да 3 гадоў прадастаўляецца ранняя комплексная дапамога. У ходзе дабрачыннай акцыі “Дзень нараджэння на даху”, якую на мінулым тыдні правёў РЦКРНіР сумесна з райцэнтрам творчасці дзяцей і моладзі, 160 дзяцей-інвалідаў атрымалі салодкія падарункі.

Раённай энергаIнспекцыяй філіяла “Энерганагляд” РУП “Магілёўэнерга” за 11 месяцаў праверана 402 бытавыя абаненты. Па фактах парушэння правілаў электразабеспячэння складзена 53 акты: 49 — у дачыненні юрыдычных асоб, 4 — бытавых спажыўцоў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 22 бытавыя абаненты і 16 службовых асоб.

Народны ансамбль эстраднага танца “Капрыз” I ўзорны ансамбль танца “АсарцI” райцэнтра культуры I адпачынку сталі ўдзельнікамі II-га міжнароднага конкурсу сучаснай харэаграфіі “Звездочки”, што прайшоў у Мінску. Танец “Жывы капялюш” у выкананні самых маленькіх артыстаў журы адзначыла дыпломам III ступені, а кампазіцыя “Капрыза” з красамоўнай назвай “Толькі наперад!” заслужыла спецыяльны прыз — за згуртаванасць і камандны дух.

У ЛIпенскIм сельсавеце днямі прайшоў сход, на якім жыхары аграгарадка абмяркоўвалі неабходнасць падвядзення водаправодных сетак да вуліц Рымы Кунько, Савецкая і Рачная. Як паведамілі ў ДУКВП “Водаканал”, тэхнічная магчымасць для пракладкі водапровада ёсць, але жадаючым мець “ваду ў хаце” давядзецца выкарыстоўваць уласныя сродкі.

За студзень-лIстапад у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці вырасла з 7 да 11,          3 чалавекі атрымалі цяжкія траўмы. Трыма мабільнымі групамі, у складзе якіх прадстаўнікі райвыканкама, Дэпартамента дзяржінспекцыі працы, тэхна- і энерганагляду, райЦГЭ, МНС, пракуратуры, наведана 105 арганізацый і выяўлена 2.222 парушэнні заканадаўства аб ахове працы.

У жыхароў ПратасевIч, ЯлIзава, СвIслачы I Краснага будзе магчымасць правесці надыходзячы уік-энд прыемна і з карысцю: работнікі сельскіх Дамоў культуры падрыхтавалі для землякоў гульнявыя праграмы, гульню-спаборніцтва і тэматычную дыскатэку.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем