Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Рэканструкцыя помніка-скульптуры “Партызан”, на якую выдаткавана 300 млн. рублёў, вядзецца сіламі ДУКВП “Райсэрвіс” у скверы 40-годдзя Перамогі на вуліцы Абросімава. Работы будуць скончаны да 9 мая.

Каля трох тысяч штук цюльпанаў, гіяцынтаў і віёлы высаджана ў горадзе рукамі работнікаў гэтай жа арганізацыі.

З абласнога фестывалю сучаснага тэатра “Крок наперад” удзельніца клуба “Калаж” Асіповіцкага цэнтра дзяцей і моладзі Ангеліна Хількевіч вярнулася з перамогай. Яе сяброўкі па клубу Марыя Сірошык і Кацярына Астаповіч сталі лепшымі ў літаратурным конкурсе “Мой ласкавы і пяшчотны звер”.

3 рэактыўны артдывізіён 336 рэактыўнай артбрыгады 16 красавіка накіраваны на 174 палігон ВПС і войск СПА. 22 і 23 чысла рэактыўшчыкі ўдзельнічалі ў кантрольных занятках па ўпраўленні ракетнымі ўдарамі і правялі баявыя пускі штатнымі снарадамі з баявых машын “Смерч”.

490 ракетны дывізіён 465 ракетнай брыгады быў задзейнічаны ў другім этапе праверкі Узброеных Сіл. Пад кіраўніцтвам камбрыга Уладзіміра Верашчагіна правялі комплексныя заняткі, дзе адпрацавалі некаторыя ваенныя задачы. Найлепшых вынікаў дасягнула 9 стартавая батарэя.

Райспажыўтаварыствам у студзені-сакавіку закуплена ад насельніцтва 7,2 тоны бульбы, 6,3 — цыбулі, 15,8 — капусты, 4,8 — морквы, 5,3 — буракоў. Актыўна ідзе нарыхтоўка і другаснай сыравіны. У тым ліку — ломаў чорных і каляровых металаў: першых — каля 800 тон, апошніх — прыкладна 500 кілаграмаў. За здадзеную прадукцыю людзі атрымалі дадатковы заробак звыш 1,3 млрд. рублёў.

Атрымоўваюць пенсію ў раёне амаль  15 тысяч чалавек. Большасць з іх карыстаецца паслугамі паштовых аддзяленняў — 8.032 чалавекі. Астатнія звяртаюцца да паслуг банкаў. Больш за ўсё кліентаў-пенсіянераў мае ААТ “Беларусбанк”, за ім — “БПС-Сбербанк”, “Белаграпрамбанк”, “Приорбанк”. Прычым 4.140 чалавек — уладальнікі карт-рахункаў.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем