Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Паводле інфармацыі КДУП “Адзіны разліковы цэнтр”, з пачатку года запазычанасць па аплаце паслуг “Райсэрвіса” складае 395 млн руб. па 836 асабовых рахунках, 180 мільёнаў павінны УКП ЖКГ 430 уладальнікаў рахункаў, у “Водаканала” 996 даўжнікоў, якія не выплацілі 32 млн рублёў.

Удала выступілі на міжнародным харэаграфічным конкурсе “Феерыя танца“ ў Мінску творчыя калектывы раённага Цэнтра культуры і вольнага часу. “Бронзу” ў сваёй намінацыі ўзяў узорны ансамбль танца “Асарці”, а народны ансамбль эстраднага танца “Капрыз” заваяваў дыпломы I і III ступеняў.

Грыпу — не! На сёння вакцынацыю супраць небяспечнага захворвання прайшлі ўжо 13.610 землякоў, з іх 4.341 дзіця. 6.334 чалавекі прышчапіліся за кошт рэспубліканскага бюджэту, 5.646 — мясцовага. Прадпрыемствы аплацілі вакцыну 1.628 сваім работнікам.

Жыхары вёсак Цяплухі і Замошша Вяззеўскага сельсавета ў наступным годзе змогуць падлучыцца да газавай артэрыі: у два таварыствы па падвядзенні газу ўступілі 90 і 60 домаўладальнікаў.

75 сем’яў, якія атрымалі статус шматдзетных, з’явілася ў раёне з пачатку года, і ў кастрычніку колькасць сем’яў, што выхоўваюць трох і больш дзяцей, упершыню перасягнула паўтысячную мяжу. Як паведамілі ў райцэнтры сацабслугоўвання насельніцтва, 63 з 503 шматдзетных сем’яў ужо звярнуліся за прызначэннем сямейнага капіталу.

У пункце прыёму другаснай сыравіны райста за 10 месяцаў прынята 3.309,8 тоны чорных і 118,3 — каляровых металаў. Ад арганізацый і насельніцтва паступіла адпаведна 223,5 і 138,6 тоны макулатуры, 2,5 і 7,3 — поліэтылену, 5,3 і 2,4 — другаснай тэкстыльнай сыравіны. Насельніцтвам здадзена таксама 68 тон шклабою, арганізацыямі — толькі 2,3 тоны.

ААТ “АЗАА” пашырае лінейку вырабляемай прадукцыі. Адна з апошніх навінак, якая сышла з канвеера ў пачатку лета, — аднамесная кабіна аператара. Аснову яе складае гнуты зварны металічны каркас, вонкавая ашалёўка — шклапластыкавыя панэлі. Больш за 80 вырабаў у сінім і жоўтым каляровых варыянтах ужо пастаўлена на завод “Магілёўтрансмаш”.

 

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем