Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Каля 100 мільёнаў рублёў выдадзена сёлета аддзелам працы і занятасці насельніцтва райвыканкама 5 мясцовым прадпрымальнікам у якасці субсідый на развіццё малога бізнесу. Летась такой паслугай скарысталіся 2 чалавекі.

За экстраннай псіхалагічнай дапамогай, аказваемай па тэлефоне, у Цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва з пачатку года звярнулася 16 чалавек, у асноўным — жанчын. Псіхолагі кансультавалі іх па пытаннях міжасобасных, шлюбных і дзіцяча-бацькоўскіх  адносін.

Яблычны сезон працягваецца на ААТ «Асіповіцкі кансервавы завод». З садавіны новага ўраджаю прадпрыемствам ужо выпушчана 8 тысяч трохлітровых слоікаў яблычных нектараў, у тым ліку купажыраваных яблычна-ананасавых, зроблена 8 тон яблычнага пюрэ, 2 — павідла.

Рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку», прымеркаваная да дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, праходзіць з 12 па 24 кастрычніка. У яе рамках членамі БМГАВП аказваецца дапамога   шматдзетным сем’ям, адзінока пражываючым пенсіянерам, ветэранам і інвалідам.

У раённым Цэнтры культуры і адпачынку 19 кастрычніка а 18 гадзіне пройдзе кастынг раённага конкурсу «Міс-Асіповічы-2015», а з 20 па 22 чысло — універсальны кірмаш «Залатая восень».

У Карытненскім сельсавеце нядаўна прайшло чарговае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы парадку, на якое запрашалася 5 чалавек. З пачатку года на пасяджэннях ГПАП пабывала 68 жыхароў сельсавета з асацыятыўнымі паводзінамі. Па рашэнні савета 21 з іх працаўладкаваны, 1 накіраваны ў лячэбна-працоўны пра-філакторый.

Кафэ «Беражок» райспажыўтаварыства, што размешчана ў аграгарадку Вяззе, штодня наведвае некалькі дзясяткаў чалавек. Комплексныя абеды тут каштуюць каля 20 тысяч. У асартыменце  не менш 15 страў нацыянальнай беларускай кухні. Папулярныя — дранікі з мясам, запечаныя ў гаршку; верашчака вясковая, мачанка з блінамі.

На ўліку па цяжарнасці ў райпаліклініцы зараз знаходзіцца 323 жанчыны. Усяго з пачатку года пастаўлена на кантроль 466 чалавек — на 20 больш, чым летась.  Матуль, якія сёлета нарадзілі дзяцей — 406, з іх 277 — ва ўзросце ад 25 гадоў.

«Дзіця — галоўны пасажыр». Акцыя, мэтай якой з’яўляецца ўзмоцнены кантроль за выкарыстаннем дзіцячых аўтакрэсел, будзе праводзіцца Асіповіцкай дзяржаўтаінспекцыяй па 20 кастрычніка.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем